17:45 30.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў БЕРАСЦІ (ФОТА)
Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыя-дэмакратычнай партыі (Грамады) усклалі кветкі ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі
Акцыя адбылася 25 сакавіка ў скверы “Свабоды” ў цэнтры Брэста. З кароткай прамовай выступіў старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі. Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся побач, не перашкаджалі правядзенню мерапрыемства пад партыйнай сімволікай.
Да Дня Волі сябры БСДП і ПБНФ падрыхтавалі адмысловыя паштоўкі, якімі віншавалі не толькі сябраў сваіх партыяў, але і звычайных грамадзян як у абласным цэнтры, так і ў шэрагу раённых гарадоў вобласці.
25 сакавіка ў Берасці адбыўся круглы стол “Дзень незалежнасці: вытокі і сучаснаць”. Прадстаўнікі БСДП, ПКБ, ПБНФ, аргкамітэту партыі “Надзея”, прафсаюзаў РЭП і СПБ абмеркавалі шэраг не толькі гістарычных тэм, але і сучасную ролю палітыкаў ва ўмацаванні незалежнасці, дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Актывісты абласной арганізацыі БСДП правялі шэраг культурніцкіх акцый, якія былі прымеркаваны да Дня Волі, у Баранавічах, Пружанах, Белаазрску, Драгічыне – гэта круглыя сталы і творчыя вечарыны.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |