17:15 29.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ДРУГІ ДЗЕНЬ ДОПЫТАЎ У БРЭСЦЕ

Другі дзень адмысловая следчая брыгада з Мінску вядзе допыт актывістаў дэмакратычнай супольнасці Брэста па справе травеньскіх ператрусаў кампаніі "Гавары праўду" і канфіскацыі офіснай тэхнікі. Сёння дапыталі прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Мікалая Каўша дапытвалі цягам двух гадзін. Падставаю для выкліка стаў канфіскаваны сістэмны блок з офісу партыі, але пытанні былі далёка не па блоку. Следам за Мікалем Каўшом следчыя прыступілі да допыту Аляксандры Гурынай, старшыні Брэсцкага аддзялення прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці.

Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі, якога ўчора дапытвалі цягам амаль шасці гадзін, адзначыў Радыё Рацыя, што допыты паказваюць, у якой стадыі следства і даюць надзею на вяртанне канфіскаваных рэчаў:

- Маем такі невялічкі аптымізм, што нейкая частка маёмасці ці цалкам нам вернецца. Бо пытанні тычыліся і таго, што чыя гэта маёмасць. Безумоўна, што гэта была нашая маёмасць ці маёмасць партыйная. У гэтым мы маем невялікі аптымізм.

Усе дапытаныя актывісты падкрэслілі, што следчыя звярталіся да прадстаўнікоў жаночага полу ў грубай форме. Так, напрыклад, старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ганну Канюс прымушалі глядзець у вочы, а з Аляксандрай Гурынай размаўлялі ў грубай форме.
Ян Бязручка,

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме