12:15 05.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ДЭЛЕГАЦЫЯ БСДП ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У ПРАЦЫ РАДЫ ПАРТЫІ ЕЎРАПЕЙСКІХ САЦЫЯЛІСТАЎ У ВАРШАВЕ (ФОТА)
Дэлегацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прыняла ўдзел у працы Рады Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў (ПЕС) у якасці гасцей. Гэтым разам высокі форум 2-3 снежня 2010г. прымаў у Варшаве Саюз Левых Дэмакратаў (SLD).
Рада праходзіла пад лозунгам “Абнаўленне (Re:New)” і была прысвечана дэбатам пра далейшае развіццё ПЕС. Адной з галоўных тэм дэбатаў і адпаведнай рэзалюцыі былі выбары ў Еўрапарламент у 2012 годзе. Ад вынікаў выбараў залежыць перспектыва фармавання Еўракамісіі. Левыя маюць моцнае жаданне нарэшце мець сацыяліста на пасадзе Прэзідэнта Еўракамісіі.
Бурна дэбатаваліся таксама праграмныя рэзалюцыі “Пакт аб Еўрапейскай працоўнай занятасці і Сацыяльным Прагрэсе”, “Зялёнае (экалагічна чыстае) развіццё”, “Пабудова шчырай Еўропы людзьмі і для людзей”.
БСДП рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах ПЕС апошнія некалькі гадоў. Цяперашні ўдзел суправаджаўся актыўнымі кантактамі і дыскусіямі з прадстаўнікамі і кіраўнікамі партнёрскіх арганізацый і вядомых еўрапейскіх палітыкаў.
Так, дэлегацыя БСДП удзельнічала ў пасяджэнні камітэту “Еўрапейская палітыка добрасуседства”, якое вялі Петер Шыдар (Аўстрыя) і Адрыян Севярын (Румынія). Меў слова на пасяджэнні таксама і Старшыня Еўранэсту (Парламецкай асамблеі краін-удзельніц праграмы “Усходняе партнёрства”) Крыстыян Вігенін (Балгарыя). БСДП настойвае, что беларускія дэмакратычныя партыі павінны пры любым раскладзе прымаць у дзел у абмеркаванні будучага фармату працы Асамблеі і таксама ўдзельнічаць у гэтай структуры. У размове са спадаром Вігеніным высветлілася, што пакуль адным з варыянтаў фармавання беларускага прадстаўніцтва з’яўляецца запрашэнне 10 прадстаўнікоў афіцыйнага парламету Беларусі з абумоўленым удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных партый.
Адбыліся таксама рабочыя сустрэчы з намеснікам старшыні Саюзу Левых Дэмакратаў (Польшча) Лонгіным Пастусякам, намеснікам старшыні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай Партыі Юстасам Панкаўскасам, міжнародным сакратаром Чэшскай сацыял-дэмакратычнай Партыі Катажынай Прудкавай, міжнародным сакратаром Шведскай сацыял-дэмакратычнай партыі Анн Ліндэ, былым дакладчыкам ПАСЕ па Беларусі Адрыянам Северынам.
Пад час форуму адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з Генеральным сакратаром Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Луісам Аялам (Чылі). На сустрэчы абмяркоўваліся маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Беларусі, а таксама бліжэйшыя пасяджэнні камітэту СІ па краінах СНД, Каўказу і Чорнага мора, якія плануецц правесці ў Казахстане і Беларусі адпаведна ў першай і другой палове 2011 года.
На фота: сябра Рэвізійнай камісіі БСДП Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая з Луісам Аялам.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |