17:45 22.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“ДАЦЬ ДРУГОЕ ДЫХАННЕ МУРАМ”. РАЗМОВА ПАСЛЯ ІМПРЭЗЫ-ПАДАРОЖЖА ПА ВЕРХНЯДЗВІНШЧЫННЕ (ФОТА).
Бадай ніхто не ведае Верхнядзвіншчыну так як Антон Бубала, мясцовая знакамістасць: паэт, журналіст, вядомы краязнавец, апантаны і неабыякавы чалавек, сябра нашай партыі, сустрэча з якім—заўсёды нечаканка, заўсёды ўзрушанасць адносін гэтага чалавека да нашай матэрыяльнай культуры далёкага мінулага, з якім я гутару сёння.
БУБАЛА:Зацікаўленне турыстаў у пошуку слядоў мінуўшчыны нарастае лавінай, а ў Верхнядзвінскім раёне на нашых вачох літаральна расцягваецца па цагліне найстарэйшы помнік архітэктуры, апісаны ва ўсіх энцыклапедыях і каталогах. Гаворка ідзе пра Асвейскі шпіталь манастыра сясцёр міласэрнасці, пабудаваны ў 1759 годзе. Някідкі звонку будынак тым не менш заўсёды прыцягвае ўвагу экскурсантаў, якія кіруюць у парк, сваім імпазантным размяшчэннем. Тым больш, што, акрамя яго, ад былой велічы старажытнай Як жа мы зберагаем гэтую нашу каштоўнасць нумар адзін? Прызнаюся шчыра: штораз, калі экскурсанты просяць расказаць пра будынак былога шпіталя і паказаць яго зблізу, мяне ахоплівае неадольнае пачуццё сораму.Асвеі ў мястэчку нічога не засталося.
За гэты будынак удвая крыўдна ад таго, што ён спраўна выконваў свае функцыі на працягу чвэрці тысячагоддзя, а пасля пабудовы новай бальніцы ў Асвеі стаў раптам нікому не патрэбны. Але ж гэтыя сцены прастаяць яшчэ не адно стагоддзе!
БОЛБАТ: Ці ж нам мала яшчэ адной Вопытнай, якая стала наглядным дапаможнікам па бездапаможнасці закона аб ахове культурнай спадчыны?
БУБАЛА:На памяці аднаго пакалення рамантычная сядзіба з прыгожым палацам, лебядзінай сажалкай і капліцай ператварылася з дагледжанага дзівоснага куточка у жахлівы помнік занядбання. За той час, калі адсюль з’ехаў зааветэрынарны тэхнікум і будынкі з наваколлем пачалі пераходзіць з рук у рукі, з баланса на баланс: ад саўгаса “Росіца” да аддзела адукацыі, ад яго – ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі, затым у КБА,– помнік архітэктуры прайшоў праз усе стадыі разбурэння і фактычна застаўся жыць толькі ў прыгожых апісаннях і чарцяжах тыхсама энцыклапедый..
БОЛБАТ: Што ўжо казаць пра тыя камяніцы, якія з нейкіх прычын не былі ўключаны ў спісы помнікаў культуры, але несумненна з’яўляюцца імі. У нашым райцэнтры іх не налічыш і дзясятка. Большасць з іх так ці інакш пацярпелі ад рук гаспадароў-уладальнікаў.
БУБАЛА:Нехта не змог вырашыць “складаную праблему” па прыстасаванні арачных завяршэнняў акяніц пад еўравокны і вырашыў іх проста замураваць, як гэта зрабілі ў будынку аб’яднання па племянной справе; іншыя заляпілі цагляныя ўзоры сцен сайдынгам ці зладзілі сурагатнае пакрыццё “пад стыль” (крама “Глобус”) і г.д. Яшчэ іншы, відаць, багацейшы ўладальнік, наогул вырашыў адмовіцца ад “старызны”, не пашкадаваўшы грошай на сучасныя пабудовы.
Асабліва паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца прыклад з так званым “пакгаўзам” – чырвоным цагляным будынкам, што стаіць над ракою Дрысай напрыканцы вуліцы Ленінскай, там, дзе раней быў адзіны мост, праз які праходзіў галоўны тракт, што злучаў горад з навакольным светам і дзе, па ўсёй верагоднасці, быў прычал для рачных грузавых суднаў, што заходзілі сюды з Дзвіны або прыплывалі з Себежа.
Будыніна выконвала складскія функцыі да зусім нядаўняга часу, ёй карысталіся арганізацыі гандлю. Зараз яна стала быццам “бясхознай”, бо так і кідаецца ў вочы яе абсалютная “непатрэбнасць”.
Памяшканне больш як на поўтысячы кубоў, а з прыбудовай і паддашкам – на ўсю тысячу – ды гэта ж цэлае багацце! Калі ж улічыць моц сцен паўметровай таўшчыні, здаровую драўніну перакрыццяў, то становіцца зразумела, што марнаваць такую матэрыяльную (не кажучы ўжо аб культурнай) каштоўнасць – гэта не толькі відавочная безгаспадарчасць, але нават цягне на злачынства. Дрэнны той гаспадарнік, які руйнуе тое, што можна карыстаць яшчэ сто гадоў, і вышуквае сродкі на стварэнне сумнеўных эрзац-шэдэўраў еўрастылю.
БОЛБАТ:Антон, адносна гэтай будыніны ўжо нараджаліся прапановы…
Нарадзілася думка звярнуцца з ініцыятывай на адрас райвыканкама, сутнасць якой у наступным. Былы “пакгаўз” было б разумна перадаць пад сумесную апеку аддзела культуры і, скажам, грамхарчу, усклаўшы частку расходаў на папярэдняга гаспадара, які не забяспечыў утрыманне будынка ў належным стане. Вялікі галоўны аб’ём як найлепш падыходзіць для выкарыстання яго ў якасці выставачнай залы. Функцыянальна яна магла б выконваць таксама ролю лекцыйна-канцэртнай залы. Цэгла ў спалучэнні з каваным аздабленнем свяцільнікаў паспрыяла б стварэнню адпаведнай атмасферы падчас экскурсій, лекцый для гасцей на гістарычныя тэмы, камерных канцэртаў ці выступленняў фольк-груп, танцавальных баляў у сярэдневечным стылі.
Побач у меншым памяшканні можна было б абсталяваць утульную кавярню. Згадзіцеся, што ў старажытным нашым горадзе ніводная з устаноў грамхарчу не мае водару колішняй Дрысы. Нават іх размяшчэнне не спрыяе гэтай мэце. А тут – круты бераг “варажскай” ракі, вольны пляц з супрацьлеглага боку, акаймаваны паўкольцам дрэў над раўком – “загатоўка” пад гасцінны астравок адпачынку. І гарадскі цэнтр тутсама паблізу. Не шкодзіла б на “дворыку” размясціць нейкія рарытэты даўніны, на прылеглым адрэзку вуліцы аднавіць брукаванку; ды і сама гэта найстарэйшая вулка горада заслугоўвае сваім узростам вяртання колішняй назвы а ці нейкай адпаведнай гэтаму ўзросту, напрыклад, Замкавай, Крывіцкай ці Шляхетнай.
Старыя камяніцы ці іх фрагменты нешматлікія і па-за межамі райцэнтра. Акрамя Асвейскага палаца, гэта былая царква ў Чурылаве, стайня ў Дзёрнавічах, парушаныя будыніны ў Валынцах і Казуліне, Луначарскім ды Расіцы, рэшткі скляпенняў у Міхаліне, Навіках, Княжыцах ды руіны Пустэльніцкага млына – вось амаль поўны пералік таго, што засталося ад войнаў і пасляваенных разбурэнняў. Тым большая цана нават гэтых, у большасці знявечаных, сведкаў мінулых стагоддзяў. Калі б ім забяспечылі хаця б статус недатыкальнасці, то яны, не засмечаныя друзам, ламаччам і дэбільнымі надпісамі на сценах, выратаваныя ад быльнягу і ўшанаваныя не толькі шыльдамі, але і чалавечай увагай, адной сваёй прысутнасцю аддзячылі б нам у прышласці, бо грамадзянскую свядомасць чалавек набывае не праз разбурэнне і пагарду да мінуўшчыны, а праз павагу да яе. Нават простае сузіранне старых камяніц садзейнічае паглыбленню і ўзвышэнню душы.
БОЛБАТ: Але хто ж мусіць праявіць належны клопат пра зберажэнне старых муроў?
Можа, скажаце, пра што тут гаворка – не варта тая аўчынка вырабу, неразумна марнаваць сродкі на тыя пяць лістоў шыферу, мяшок цэменту ды тры кубы дошак для гэтага “пакгаўзу”, які нам падаецца такой каштоўнасцю. У адказ можна задаць пытанне (і яго задаюць людзі ў розных пунктах раёна): а хіба разумна траціць сродкі на руйнаванне моцных будынкаў, якія страцілі статус выкарыстаных па гаспадарчым прызначэнні? Прыкладаў колькі заўгодна.
Законам, нібыта, і прапісаны абавязкі пэўных дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый у сферы аховы помнікаў. Але ці знойдзецца хоць адзін пратакол спецыяльных паседжанняў нашых уладных органаў, прысвечаных уратаванню ад разбурэння помнікаў архітэктуры, якія гінуць на нашых вачох? Ці біла ў званы раённая архітэктура? Ці займаліся пракуратура або міліцыя пошукам і пакараннем аматараў вывучаць помнікі мінуўшчыны з дапамогай лому?
Спадзявацца на грамадскія арганізацыі было б па меншай меры наіўна. Раённае таварыства аховы помнікаў і так зрабіла і робіць агромністую працу па ўліку і маніторынгу стану соцень ахоўных аб’ектаў, арганізацыі шэфства над імі, прапагандзе ведаў праз друк, конкурсы, паходы і экскурсіі. Але ў гэтай арганізацыі няма такіх функцый, як прымус гаспадарнікаў, уладальнікаў, арандатараў і адказных асоб да выканання закону і пакаранне за яго парушэнні.
Дык з чаго пачнем? Ці будзем і надалей чакаць, пакуль уся даўніна ператворыцца ў друз?..
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |