13:15 29.06.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Чый мабільнік скраў Ігар Барысаў?
Візіт у Следчы камітэт абышоўся старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі амаль у 400 беларускіх рублёў!
Не так даўно кіраўніка сацыял-дэмакратаў выклікалі на допыт у Следчы камітэт у якасці сведкі па справе карыстання скрадзеным мабільным тэлефонам – прынамсі менавіта так яму паведамілі па тэлефоне. Барысаў распавёў пра гэта журналістам.
«Народная Воля» пацікавілася, чым скончылася справа і пра які мабільнік ішла гаворка.
Я, канешне, падстрахаваўся, узяў з сабой адваката, бо ішоў, натуральна, у невядомасць – не ясна было, што за справа, які там мабільны. Напярэдадні гэтага візіту ў галаве перакруціў усе ўспаміны пра мабільнікі, якімі ў жыцці карыстаўся!
Яны лічаць, што гэта такая ўлоўка, але насамрэч – проста хлусня. І калі ты ўжываеш такія ж прыёмы, то гэта, аказваецца, ужо паклёп. Самае крыўднае, што ў гэтай сістэме ты не можаш абараніць сваю дзелавую рэпутацыю. Фактычна цябе могуць галаслоўна абвінаваціць у адным, а па факце там нічога такога няма, выключна размова ў межах зусім іншай справы. Жлобінскі Следчы камітэт накіраваў тры пытанні, на якія я мусіў адказаць.
Ніякую падпіску аб неразгалошванні па гэтай справе я не даваў. Запыталіся, чаго я тэлефанаваў Канстанцінаву, ці пацвярджаю факт тэлефоннага званка і пра што мы размаўлялі. Паколькі ўсё было адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, таму натуральна, што мы маглі гаварыць толькі пра выбары і назіранне, бо ён быў назіральнікам. І гэтыя рэчы я патлумачыў.
Толькі я выйшаў ад гэтага следчага, як адразу патэлефанаваў другі! І таксама сказаў, што хоча дапытаць мяне ў якасці сведкі па справе старшыні АГП Мікалая Казлова, у дачыненні да якога ўзбуджана крымінальная справа. Хаця, калі я адбываў свае 15 сутак, мяне дапытвалі па справе Казлова. У Жодзіне да мяне адмыслова прыязджаў падпалкоўнік, каб распытаць, пра што мы з Казловым гаварылі…
Дык вось: гэтыя рэчы, калі цябе ўводзяць у зман, не вельмі танна абыходзяцца.
Па-першае, адвакат, які пайшоў са мной, каб мяне не закрылі з-за скрадзенага мабільніка, каштаваў мне 306 беларускіх рублёў.
Па-другое, я знаходзіўся ў зусім іншым рэгіёне, і, каб мне прыехаць, спатрэбілася яшчэ мінімум 80 рублёў. І гэта толькі адзін візіт у Следчы камітэт!
А калі б мне адразу паведамілі, чаго ад мяне хочуць, то я як мінімум зэканоміў бы на адвакаце. На што следчы мне сказаў: дык гэта ваша права – прыйсці з адвакатам альбо без яго. І дадаў, што ніколі не бачыў сапраўдных старшынь партыі, а цяпер пазнаёміўся. А мне гэтае знаёмства дарагавата абышлося…
Узнать большеИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме