11:16 25.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Чаму я прыйду на Народны Сход 8 кастрычніка
На мінулым тыдні СМІ ўслед за афіцыйнымі крыніцамі паведамілі, што апошнім часам паменшыўся продаж лекаў. Гэтая з’ява была патлумачана тым, што, маўляў, аптэкам забаранілі прадаваць лекі без рэцэптаў. Аднак з поля зроку была ўпушчана яшчэ адна прычына – зніжэнне рэальных даходаў і павышэнне цэнаў, у тым ліку на лекі.
Гэта тыповая з’ява: у час крызісу людзі менш дбаюць пра здароўе, чым у час эканамічнай стабільнасці ці стабільнага росту. Калі людзям даводзіцца выбіраць, на што перш за ўсё патраціць грошы – на ежу ці на лекі, – яны выбяруць ежу.
У першую чаргу выдаткі на лекі, вітаміны, сродкі падтрымкі імунітэту змяншаюць пенсіянеры, інваліды і наогул людзі з нізкімі даходамі.
Прачытаў, як маці аднаго палітыка, маючы пенсію больш за 800 тысяч рублёў, жаліцца, што ёй цяжка звесці канцы з канцамі. Што ж тут казаць пра людзей, у якіх пенсія значна меншая?
Нядаўна зайшоў ва універсам якраз аб той пары, калі пакупнікоў мала і касіркі могуць паразмаўляць. І вось, іду я да касы і чую, як адна касірка кажа другой:
-- Я падлічыла: 80 працэнтаў маёй зарплаты ідзе на унітаз.
На унітаз – значыць, на ежу.
А колькі яна плаціць за кватэру, электрычнасць? І колькі застаецца за задавальненне іншых патрэбаў?
Дзякуючы “мудрай” палітыцы ўлады ў становішчы гэтай касіркі апынуліся мільёны беларусаў – настаўнікаў, медыкаў, работнікаў культуры, пенсіянераў...
Дзякуючы “мудрай” палітыцы ўлады краіна адкінута ў пачатак 1990-х гадоў.
З такім становішчам нельга мірыцца. І таму 8 кастрычніка ў 13 гадзін я абавязкова прыйду ў мінскі парык Дружбы народаў на Народны Сход.
Улада, якая давяла нас да грані біялагічнага выжывання і прымушае нас працаваць амаль выключна на унітаз, павінна сысці.
Анатоль Сідарэвіч http://narodnyshod.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |