16:45 24.07.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Чаму Пуцін кліча Лукашэнку менавіта на Валаам?
Расійскія СМІ паведамляюць, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі можа адбыцца раней, чым меркавалася. Сайт znak.com піша, што манахаў Валаамскага манастыра папярэдзілі аб прыездзе кіраўнікоў краін 11 ліпеня. Раней гаварылася, што кіраўнікі Расіі і Беларусі могуць заехаць на Валаам пасля Форуму рэгіёнаў, якія будзе адбывацца 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.
Валаамскі манастыр. Фота wikipedia.org.
Валаам — гэта вялікая выспа ў Ладажскім возеры. У перакладзе з карэльскай мовы «валаам» значыць «горная мясцовасць, узвышанасць». Карэлы і фіны былі тытульным насельніцтвам гэтага рэгіёну ў ранейшыя часы. Вядомасць Валаам набыў дзякуючы мужчынскаму манастыру. Легенды сцвярджаюць, што ўпершыню крыж на валаамскіх гарах паставіў апостал Андрэй Першазванны.
«Канечне, ніякага Андрэя Першазваннага ў Валааме не было. Справа ў тым, што дакладна вядома, што апостал Пётр быў у Рыме, там яго ўкрыжавалі. У сваю чаргу Візантыя ўзяла ў якасці сімвала брата Пятра, Андрэя, менавіта яго Ісус першым паклікаў у вучні, таму ён і мае імя Першазванны. Канстанцінопалю, які змагаўся за першынство з Рымам, трэба была такая легенда. Можна прачытаць у «Аповесці мінулых часоў», што Андрэй Першазванны прапаведаваў на ўзгорках Кіева, там яго таксама не было. Візантыі Андрэй быў патрэбны ў процівагу таму, што ў Рыма быў Пётр. Ватыкан з гэтым не спрачаецца», — кажа гісторык царквы Анатоль Сідарэвіч.
Тым не менш, месцы ў Валааме сапраўды даўно намоленыя. «Гэта стары манастыр, які быў заснаваны яшчэ ў часы Наўгародскай Рэспублікі. Але Ноўгарад не займаўся русіфікацыяй, а займаўся, калі так можна сказаць праваславафікацыяй. Сапраўды, прапаведавалі», — расказвае гісторык.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |