21:45 18.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЧЫТАЮ “ЗВЯЗДУ”
Панове, усё становіцца з ног на галаву: яблыкі каштуюць гэтулькі, колькі апельсіны, і нават даражэй; грэчка – сельгаскультура нібыта айчынная – даражэйшая за чужаземны рыс...
Ау! Хто там расказваў казкі пра ўздым сельскай гаспадаркі?
Нас заклікалі “Наперад – да 1990 года!”, але так і не выканалі абяцанне ўсіх накарміць, як у тую слаўную эпоху. Так і не дасягнулі беларусы паказчыкаў 1990 года па спажыванні мяса ды іншай смакаты. А тым часам нам паведамляюць (ды й мы самі гэта бачым), што беларусы, асабліва пажылыя, зноў пераходзяць да таннага харачавання: хлеб, бульбачка, кефір... Але падобна на тое, што давядзецца і гэты рацыён абмежаваць, бо 12 мая ў казённай газеце “Звязда” надрукаваны матэрыял “Каб бульба не стала дэфіцытам”. Значыць, ёсць такая тэндэнцыя. І хто яго ведае, ці не будзе наша картопля каштаваць, як польскія яблыкі ці мараканскія апельсіны.
А тут яшчэ лекі. Мала таго, што яны дарагія – трэба накупляць іх у запас. Бо 6 мая казённая газета “Звязда” паведаміла нам: “У аптэках і арганізацыях аховы здароўя дастаткова лекаў”.
Мы, выхаваныя ў слаўныя часы “кукурузніка” Мікіты і ў не менш слаўныя часы брывастага чатыры разы героя, навучыліся чытаць газеты. Раз паведамляюць, што ў аптэках і бальніцах лекаў дастаткова – значыць, будзе дэфіцыт.
А ў каго дзеці і ўнукі вучацца ва ўніверсітэтах, трэба адкаладваць грошы на вучобу, бо не можа быць такога: кошты тавараў і паслуг растуць, а кошт навучання застаецца нязменны. Вунь і міністр адукакцыі Сяргей Маскевіч нас запэўніў: “Курс долара не паўплывае на кошт навучання студэнтаў-платнікаў” (нумар за 13 мая). Мы, вучаныя горкім досведам, накаромленыя абяцанкамі-цацанкамі, здагадваемся, што будзе якраз наадварот.
І калі “Звязда” 6 мая надрукавала паведамленне “Магазіны поўнасцю задавольваюць пакупініцкі попыт”, мы зразумелі, што наспявае ці ўжо маецца праблема дэфіцыту. І вось яно: “Урад Беларусі прыняў меры па насычэнні ўнутранага рынку спажывецкімі таварамі”. Інфармацыя таксама змешчана на першай паласе “Звязды”, толькі праз 8 дзён – 14 мая.
Ведама, не “Звязда” нас хоча надурыць. Яна друкуе тое, што прыдумалі “стратэгі” на чале з “архістрацігам” з чырвонага дома на вуліцы Карла Маркса. Тыя самыя “стратэгі”, што вось ужо 16 год аніяк не могуць даць рады эканоміцы.
Яны ўсё хочуць “накарміць народ”, і не даюць народу самому карміць сябе.
Анатоль Сідарэвіч
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |