10:15 21.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ НЕ БУДЗЕ. У КЛАСІЧНЫМ ВАРЫЯНЦЕ
Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прынялі рашэнне аб зборы яго ўдзельнікаў 26 красавіка ў Мінску на плошчы Бангалор,
паведаміў адзін з арганізатараў акцыі палітык Віктар Івашкевіч.
Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята, каб не правакаваць сілавыя структуры Беларусі на актыўныя дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, адзначыў Івашкевіч, супрацоўнікі праваахоўных органаў
не будуць перашкаджаць праходжанню грамадзян да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай у Мінску.
«Аднак гэтае шэсце не будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа адправіцца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласці там кветкі, паставіць свечкі. Аб гэтым нам было заяўлена сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам мінскай міліцыі», — паведаміў Івашкевіч.
Такім чынам, мітынг пройдзе на плошчы Бангалор у 18 гадзін 26 красавіка.
Раней Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 26 красавіка ў Мінску шэсця «Чарнобыльскі шлях». Арганізатарам было паведамлена, што збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук забаронены. Забаронена таксама шэсце да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. У Мінгарвыканкаме матывавалі гэтае рашэнне законам аб масавых мерапрыемствах, згодна з якім акцыі не могуць праходзіць бліжэй чым за 200 метраў ад уваходаў у метро і адміністрацыйных будынкаў.
Мінгарвыканкам прапанаваў правесці 26 красавіка толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18 да 20 гадзін.
БелаПАН
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме