22:15 14.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЧАЛЫ: ЦЯГАМ МЕСЯЦА ПАДАРАЖЭЕ ЎСЁ, ШТО ЯШЧЭ НЕ ДАРАЖЭЛА
Еўрарадыё разам з эканамістамі прааналізавала, на што вырастуць кошты ў бліжэйшым часе.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў падаражэла навучанне ў беларускіх ВНУ, на 20% выраслі кошты на цукар, грэчка за год падаражэла амаль у восем разоў, бульба на некаторых прадпрыемствах дасягнула рэкорду ў долар за кілаграм. Ад 4 лютага павялічылі тарыфы і на жыллёва-камунальныя паслугі: паводле чыноўнікаў, жыроўкі пацяжэюць на 5 долараў.
Ці не з'ядуць цэны 500-доларавы заробак беларусаў і што падаражэе наступным?
Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што падаражэе ўсё, што пакуль яшчэ не даражэла. І адбудзецца гэта дзесьці на працягу месяца.
Сяргей Чалы: “Павышэнне заробкаў было вельмі рэзкім і не адпавядала ні росту вытворчасці, ні эфектыўнасці, ні росту эканомікі… Таму аўтаматам растуць і цэны. Падаражэе ўсё тое, што яшчэ не падаражэла. Калі адбылося павышэнне прыбыткаў, то гэта аўтаматычна адаб'ецца і на цэнах. Пытанне толькі — калі? Як правіла, гэта не даўжэй за 3-4 месяцы пасля ўкідвання грошай у эканоміку”.
Калі ўлічыць, што асноўнае павышэнне заробкаў прыйшлося на лістапад-снежань, то, адпаведна, падвышэння коштаў трэба чакаць максімум да сакавіка, адзначае эксперт.
Даўжэй за ўсё будуць “трымацца” хлеб, малако і бензін
Камунальшчыкі не хаваюць сувязь павышэння тарыфаў з ростам заробкаў. Такую самую сувязь бачыць і міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. “Заробкі ў 500 долараў не маглі не адбіцца на кошце адукацыі”, — адзначаў ён падчас прэс-канферэнцыі.
Сяргей Маскевіч: “У дадзеным выпадку павышэнне звязанае выключна з павышэннем стаўкі першага разраду, выдаткаў на аплату працы. Мера, вызначаная дакументамі, якія былі прынятыя на Усебеларускім сходзе пра план выхаду на заробак у 500 долараў, і ўсе рашэнні, што былі прынятыя ў гэтым плане, натуральна, адбіліся і на гэтым”.
Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што ў дзяржаўным сектары павышэнне цэнаў будзе найбольш хуткім.
Сяргей Чалы: “На прыкладзе ЖКГ гэта найбольш відавочна. Дзяржава адной рукой грошы дала, а іншай — адразу ж забрала. Нашмат цяжэй будзе тым, каму трэба зацвярджаць павышэнні коштаў...”
Цэны на прадукты харчавання будуць расці, сцвярджае эканаміст:
“Там увогуле няма ніякіх стрымліваючых механізмаў. Цэны ўсталёўваюцца, зыходзячы з наяўных прыбыткаў насельніцтва. Выраслі прыбыткі — выраслі цэны. Выключэннем будуць хіба што тавары са спісу 50 сацыяльна значных. Даўжэй за ўсё будуць супраціўляцца хлеб і малако… Доўга будзе “трымацца” і бензін. Але тое, што ён таксама павысіцца, — зразумела”.
Сяргей Чалы: “Калі ішло павышэнне цэнаў на бензін у першай палове мінулага года, то ў выніку гэта прывяло да таго, што аўтамабілісты праявілі сябе дастаткова арганізавана, правялі некалькі акцый, пачалі задаваць нязручныя пытанні… У выніку іх пакінулі ў спакоі і з тых часоў цэны на бензін больш не раслі. Па ўсёй верагоднасці і цяпер іх некаторы час чапаць не будуць”.
Цэны на некаторыя тавары будуць расці “партыямі”
Сяргей Чалы: “З-за таго, што павышэнне заробкаў было істотным, то і цэны павінны былі павысіцца працэнтаў на 30. Але па тым жа цукру, напэўна, сказалі: не больш як на 10%. Вось яны і пачынаюць секчы хвост кошцы па частках — адзін раз на 10%, другі раз на 10%”.
Эканамічна немэтазгодным лічыць павышэнне заробкаў і эканаміст Леанід Заіка. Згодна з яго словамі, перш за ўсё цэны вырастуць на імпартныя тавары. Таксама падаражэе і транспарт.
Леанід Заіка: “Падаражанне пойдзе па шырокім спектры — усё, што тычыцца садавіны, гародніны. Бульба ўжо цяпер каштуе долар на рынку… Гэта эфект “снежнага камяка”. Спачатку адна група, пасля — другая, пасля закранае трэцюю. Усе тавары будуць даражэць. Але імпартныя будуць даражэць хутчэй.
Транспарт будзе даражэць, камунальныя паслугі ў межах 5 долараў… Падаражэе тэхнічнае абслугоўванне транспарту, праезд...”.
“Працэс ужо пайшоў і будзе ісці далей”, — мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. На працягу апошніх 15 гадоў павышэнне заробкаў апярэджвала рост вытворчасці і тэмпы росту ВУП.
Леанід Злотнікаў:“Калі за адзін год вам далі ў 2 разы больш грошай і вы з гэтымі грашыма ідзяце на рынак, а тавараў там тая самая колькасць — відавочна, што яны вырастуць у цане ў 2 разы”.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |