10:45 18.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
CУСТРЭЧА З ЧЭШСКІМІ ПАРЛАМЕНТАРЫЯМІ
17 лістапада Мечаслаў Грыб, Павел Знавец, Іван Лабачоў і Анатоль Сідарэвіч мелі сустрэчу са старшынёй камітэта замежных спраў Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі Давідам Водражкам (Грамадзянская дэмакратычная партыя) і намеснікам старшыні камітэта Янам Гамачэкам (Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя).
Чэшскія парламентарыі прыехалі ў Беларусь, каб азнаёміцца з палітычнай сітуацыяй у нашай краіне.
М. Грыб, П. Знавец, І. Лабачоў і А. Сідарэвіч паінфармавалі Д. Водражку і Я. Гамачэка аб ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, аб месцы і ролі ў гэтай кампаніі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У прыватнасці, яны адказалі на пытанне, чаму БСДП і левыя сілы Беларусі ў цэлым не вылучалі свайго кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Адбыўся абмен думкамі аб магчымым развіцці падзей у нашай краіне. У ходзе гутаркі абодва бакі прыйшлі да згоды, што дэмакратычным сілам Беларусі і, у прыватнасці, левым дэмакратам ужо цяпер неабходна пачаць падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў.
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |