11:45 04.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
CТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДЛЯ МАЛАДЫХ ЛІДАРАЎ
Да 1-га сакавіка ёсць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Лэйна Кіркланда на 2011/2012 навучальны год. Прэтэндаваць на ўдзел у праграме могуць грамадзяне Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана.
Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў рэгіёне.
Уршуля Сабецкая, каардынатар праграмы:
– Стыпендыяльная праграма Лэйна Кіркланда ўзнікла ў 2000 годзе па ініцыятыве Польска-Амерыканскага Фонда Свабоды. Яе мэта – падзяліцца досведам пераўтварэнняў за апошнія ўжо цяпер 20 гадоў з маладымі спецыялістамі з краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў такіх галінах, як эканоміка і менэджмэнт, грамадскія і палітычныя навукі, права, журналістыка і інш. У праграме стыпендыяты праходзяць два семестры ў пяці акадэмічных цэнтрах: у Варшаве, Кракаве, Любліне, Уроцлаве і Познані. Яны ў абраным ВНУ рэалізуюць сваю індывідуальную навуковую праграму на канкрэтную тэму. Дадаткова ёсць практыка ў выбранай установе, недзяржаўнай арганізацыі і г.д. Удзельнікі сустракаюцца разам чатыры разы на інтэграцыйных сустрэчах.
РР: Якім патрабаванням павінны адпавядаць удзельнікі?
– Адно з галоўных патрабаванняў – удзельнік павінен быць грамадзянінам і пастаянна пражываць у адной з акрэсленых праграмай краін. Поўная вышэйшая адукацыя – ступень магістра або спецыяліста. Узрост – да 35 гадоў, але ў абаснаваных выпадках мы прымаем людзей і да 40 гадоў. І веданне польскай мовы на такім узроўні, каб яны маглі прымаць удзел у лекцыях і семінарах.
РР: Якое забеспячэнне ўдзельнікаў прадугледжвае праграма?
– Удзельнікі атрымоўваюць стыпендыю ў памеры прыкладна 600 долараў ЗША ў месяц. Акрамя таго, мы аплочваем кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхаванне, праезд у Польшчу і ў адваротным напрамку, аплочваем візу, набыццё матэрыялаў. Таксама ўдзельнікі атрымоўваюць для працы ноўтбук, які пасля заканчэння праграмы могуць пакінуць сабе.
Павел Усаў, эксперт Беларускага цэнтра еўрапейскіх даследаванняў:
– Я займаўся ў межах гэтай праграмы тэмай дэтрансфармацыі палітычнай свядомасці беларускага грамадства. Па-першае, гэта адна з самых лепшых праграмаў стыпендыяльных, разлічаных на Усход, менавіта на тое, каб актывізаваць удзел найбольш актыўнай часткі насельніцтва Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, каб людзі не толькі прыехалі і пабачылі Польшчу, пазнаёміліся з культурнымі цікавосткамі, што вельмі важна, але таксама інтэграваліся ў міжкультурнай прасторы. Нягледзячы на тое, што мы паходзім з адной савецкай мінуўшчыны, але тым не менш розніца ў свядомасці ўжо вельмі моцная. Таму вельмі важная інтэграцыйная частка міжкультурнай суполкі. І на гэтым засяроджваецца гэты праект, каб стварыць такія сувязі паміж рознымі краінамі, паміж рознымі грамадзянамі гэтых краін, каб пасля заканчэння праграмы гэтая камунікацыя працягвалася.
Віталь Каратыш, грамадскі і палітычны актывіст:
– Перад падачай заяўкі кожны павінен вызначыцца з кірункам сваёй працы. Я выбраў супрацоўніцтва дзяржавы, бізнесу і недзяржаўных арганізацый. Увогуле асаблівасць праграмы Кіркланда ў тым, што даецца вельмі шмат свабоды. Кожны студэнт мае права абіраць сабе заняткі, якія яго цікавяць, абіраць месца практыкі, то бок гэта вельмі свабодная праграма, калі казаць пра пабудову яе працы. Самае важнае, што я зразумеў падчас вучобы па праграме Кіркланда – гэта тое, што няма нічога немагчымага. Разуменне гэтага дазваляе мне больш аптымістычна ставіцца да разумення падзеяў. Вельмі важна таксама тое, што атрымалася завесці вельмі шмат міжнародных знаёмстваў.
Алесь Лагвінец, палітолаг і выкладчык паліталогіі, дарадца старшыні Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча:
– У межах гэтай праграмы я, па-першае, навучаўся ў польскай Дыпламатычнай акадэміі, думаю, гэта быў выпадак, калі першы беларус там вучыўся. Другое, я працаваў над тэмай усходняй палітыкі Польшчы, абумоўленасць гэтай палітыкі і эвалюцыя пасля дэмакратычных зменаў пасля 1989 года. Відавочна, гэта цудоўная магчымасць у свеце, дзе адукацыя вельмі дорага каштуе, атрымаць стыпендыю і правесці цэлы год у Польшчы, азнаёміцца з досведам дэмакратычных пераўтварэнняў у Польшчы, набыць добрыя сувязі і з гэтым багажом потым вярнуцца ў Беларусь. Цудоўная магчымасць для далейшага інтэлектуальнага і прафесійнага росту ўдзельнікаў.
Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяваў ды інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на старонцы
Яна Запольская, Радыё Рацыя http://new.racyja.com/Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме