14:45 07.03.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЦЭНТРАЛЬНЫ КАМІТЭТ БСДП ПАДТРЫМАЎ ІРЫНУ ВЕШТАРД

6 сакавіка 2016 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

У склад ЦК БСДП уваходзяць 45 чалавек. У пасяджэнні 6 сакавіка ўдзел узялі 38 сябраў Цэнтральнага Камітэта.

Галоўнае пытанне, якое разглядаў Цэнтральны Камітэт партыі, – вылучэнне кандыдатур на пасады старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні БСДП для прадстаўлення іх XVI партыйнаму з’езду.

У адпаведнасці з прынятай працэдурай пытанне аб кандыдатах на кіраўнічыя пасады ў партыі разглядаў Прэзідыум БСДП. Васьмю галасамі з дванаццаці магчымых Прэзідыум выказаўся за тое, каб на пасаду старшыні партыі зноў была вылучана кандыдатура Ірыны Вештард, на пасаду першага намесніка старшыні – кандыдатура цяперашняга намесніка старшыні партыі Ігара Барысава (Магілёў), а на пасады 2-х намеснікаў старшыні – кандыдатуры каардынатаркі рабочай групы “Жанчычы БСДП” у Гродзенскай вобласці Марыны Бабковай (да замуства Гундар) і цяперашняга намесніка старшыні БСДП Аляксея Сігаева.

Як вядома, аб сваіх прэтэнзіях на кіраўнічыя пасады заявіла група сябраў партыі – актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, якія стварылі ў кастрычніку мінулага года “ценявы аргкамітэт па падрыхтоўцы з’езду і рэфармаванні партыі”.

Старшынёю партыі выказаў жаданне стаць цяперашні першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі. Былая сябар Мінскага гарадскога камітэта партыі Жанна Семянтовіч была намінавана “ценявым аргкамітэтам” на пасаду першай намесніцы старшыні БСДП. Цяперашнюю намесніцу старшыні БСДП Ганну Канюс (Брэст) і сябраў Цэнтральнага Камітэта Яўгена Вільскага (Полацк) ды Алега Шабетніка (Рэчыца) намінавалі на пасады намеснікаў старшыні партыі.

На сваім пасяджэнні 6 сакавіка Цэнтральны Камітэт мусіў вызначыцца, колькі кандыдатур і чые менавіта кандыдатуры будуць рэкамендаваныя партыйнаму з’езду для абрання на кіраўнічыя пасады ў БСДП.

Цэнтральны Камітэт вырашыў падтрымаць прапанову Прэзідыума і рэкамендаваць з’езду БСДП абраць трох намеснікаў старшыні партыі, улучна з першым намеснікам. За гэта галасавалі 24 прысутныя сябры ЦК, супраць выказаліся 11, устрымаліся 3 сябры Цэнтральнага Камітэта.

За тое, каб Ірына Вештард была рэкамендавана для абрання на пасаду старшыні партыі, галасавалі 24 сябры Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 11 сябраў, устрымаліся пры галасаванні 3 сябры ЦК.

За тое, каб XVIпартыйнаму з’езду для абрання на пасаду першага намесніка старшыні БСДП быў рэкамендаваны Ігар Барысаў, галасавалі 24 сябры Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 10 сябраў, устрымаліся пры галасаванні 4 сябры ЦК.

За тое, каб Марына Бабкова была рэкамендавана для абрання на пасаду намесніцы старшыні партыі, галасавалі 20 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 11 сябраў, устрымаліся 5, не ўзялі ўдзел у галасаванні 2 сябры ЦК.

За тое, каб XVIпартыйнаму з’езду для абрання на пасаду намесніка старшыні БСДП быў рэкамендаваны Аляксей Сігаеў, галасавалі 26 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 2 сябры,устрымаліся 9, не ўзяў удзел у галасаванні 1 адзін сябар ЦК.

Затым адбылося галасаванне па альтэрнатыўных кандыдатурах.

За тое, каб XVIпартыйнаму з’езду для абрання на пасаду старшыні БСДП быў рэкамендаваны Ігар Маслоўскі, галасавалі 12 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказаўся 21 сябар, устрымаліся 5 сябраў ЦК.

Прэтэндэнткай на пасаду першай намесніцы старшыні БСДП ад “ценявога аргкамітэта” была Жанна Семянтовіч. Аднак Мінскі гарадскі партыйны камітэт спыніў яе сяброўства ў партыі. Таму кандыдатура Ж. Семянтовіч сябрамі Цэнтральнага Камітэта не разглядалася.

За тое, каб XVIпартыйнаму з’езду для абрання на пасаду намесніцы старшыні БСДП была рэкамендавана Ганна Канюс, галасавалі 15 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 9 сябраў, устрымаліся 13, не ўзяў удзел у галасаванні 1 сябар ЦК.

За тое, каб для абрання на пасаду намесніка старшыні БСДП была рэкамендавана кандыдатура Яўгена Вільскага, галасавалі 13 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 12 сябраў, устрымаліся 11, не ўзялі ўдзел у галасаванні 2 сябры ЦК.

За тое, каб XVIпартыйнаму з’езду для абрання на пасаду намесніка старшыні БСДП быў рэкамендаваны Алег Шабетнік, галасавалі 11 сябраў Цэнтральнага Камітэта, супраць выказваліся 16 сябраў, устрымаліся 9, не ўзялі ўдзел у галасаванні 2 сябры ЦК.

XVI з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адбудзецца 13 сакавіка. З’езд будзе праводзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў (Мінск, праспект Газеты “Правда”, 11).

Пачатак працы з’езду аб 11-й гадзіне, рэгістрацыі дэлегатаў, гасцей і журналістаў – а 10-й гадзіне.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме