18:01 27.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ці складана жанчынам-палітыкам?

Cтаршыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард распавядае пра тое, ці складана сёння жанчынам знаходзіцца ў вялікай палітыцы.
РР: Апошнім часам на палітычным небасхіле з’явілася яшчэ адна жанчына-палітык Таццяна Караткевіч. Наколькі складана вытрымліваць канкурэнцыю з мужчынамі ў палітычным змаганні?
Ірына Вештард: На любой пасадзе нялёгка і мужчынам, і жанчынам. Тым больш, у палітыцы. Тут жа не ідзе размова пра палавую прыналежнасць, бо аўдыторыя не будзе рабіць зніжку на тое, што ты жанчына. І, калі ты згадзіўся пайсці ў палітыку, то цягні воз на роўных з мужыкамі. Сярод кіраўнікоў партый я адзіная жанчына, але не магу сказаць, што да мяне нейкія асаблівыя патрабаванні ці палёгка. Я роўная сярод роўных. Хіба што лаяцца пры мне саромеюцца. Але гендэрная роўнасць павінна быць. Іншая рэч, што кожны чалавек сам вырашае, ці варта яму лезці ў тую ці іншую справу. І, калі прыйшла жанчына ў палітыку, то скуголіць затым ужо не трэба. Ведала, куды ішла.
РР: А як вы самі ставіцеся да спадарыні Караткевіч? Зараз яе крытыкуюць усе – і мужчыны, і жанчыны…
Ірына Вештард: У мяне ёсць таксама некаторыя заўвагі да яе. Я неяк прачытала словы Караткевіч, што ў цэлым яна задаволеная вынікамі выбараў і сваім удзелам у іх. Ды чым тут можна быць задаволеным?! І свае назіральнікі, і чужыя прызналі, што выбары былі непразрыстыя, падлік галасоў – такі ж. Чаму вы пляскаеце ў далоні? Чаму не зададзіце пытанне рубам: “Да якога часу мы не будзем бачыць падлік кожнага бюлетэня? Чаму беларусы пазбаўлены такога права?” Вось якія пытанні неабходна задаваць, а не радавацца сваім працэнтам, якія не палічылі. У мяне, дарэчы, шмат пытанняў да Таццяны Караткевіч, але лепш я задам іх ёй сам-насам.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |