11:15 31.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ці разумнейшы Лукашэнка за Пуціна?

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін памілаваў палітычных вязняў, а ці адважыцца на такі крок кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка?
Свае меркаванні адносна гэтага выказалі грамадскія актывісты Берасцейшчыны.
Праваабаронца Сяржук Русецкі:
- Хацелася б верыць, што Аляксандр Рыгоравіч да чэмпіянату свету па хакеі выпусціць усіх палітзняволеных, але чым ён будзе кіравацца цяжка сказаць.
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
- Я думаю, што ў гэтым плане Пуцін разумнейшы за нашага прэзідэнта таму, што напярэдадні Сочы ён не хоча мець праблемаў. Ведаючы, што ідзе чэмпіянат свету, Лукашэнка павінен быў гэта зрабіць.
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі(Грамада) Аляксандр Кузьмін:
- Палітычныя вязні застаюцца закладнікамі, я думаю, што яны будуць пакуль ён пры ўладзе.
Тым часам застаецца нямала людзей, якія нічога не ведаюць пра палітвязняў, а таксама тых, якія лічаць іх крымінальнікамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |