00:00 07.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ці абмяркоўвалі сябры БСДП заяву, якая надрукавана ад іх імя 6 верасня 2011г. у газеце “Беларусь сегодня”? (Заява Ірыны Вештард)
Надрукаваная заява ад імя сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у газеце “Беларусь сегодня” сябрамі партыі не абмяркоўвалася і адпаведна заява такая не прымалася раённымі, гарадскімі ці абласнымі арганізацыямі. У чарговы раз Ляўковіч падаў у друк сфальсіфікаваны дакумент, які на самой справе ў партыі не існуе. Ці мае права Ляўковіч называць сябе старшынёй БСДП? Няма ў яго такога права, таму што ён нават не з’яўляецца сябрам БСДП. Спадара Ляўковіча яшчэ ў лютым гэтага года выключылі з шэрагаў БСДП за шматлікія парушэнні Статуту БСДП. Ці шмат сяброў партыі падтрымлівае былога старшыню БСДП? Пад сфальсіфікаванай заявай ад імя сяброў БСДП стаіць яшчэ 6 прозвішчаў, акрамя прозвішча Ляўковіча. Сярод дадзеных 6 падпісантаў ужо больш за год выключаны з партыі А. Мікулін. Акрамя беспартыйнага А. Мікуліна і 5 другіх падпісантаў пад заяваў, я не ведаю іншых сяброў БСДП, якія падтрымліваюць Ляўковіча. У БСДП больш 1000 сяброў. За Ляўковічам нікога і нічога няма. Хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч сістэматычна падае ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) фальсіфікаваныя заявы, таксама хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч не з’яўляецца кіраўніком БСДП і калі ён так падпісваецца зараз, то, ў такім разе, з’яўляецца самазванцам.
Ірына Вештард.
На паўторным З’ездзе БСДП 05. 06. 2011г. за маё абранне старшынёй БСДП галасавала 89,6 % дэлегатаў. Вынікі З’езду ўжо ў другі раз не прызнаны Міністэрствам юстыцыі.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |