19:02 18.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ці аб’яднае парламенцкая кампанія апазіцыю?
Валер Карбалевіч…
— Па вялікім рахунку – так. Я, напрыклад, не заўважыў нейкіх публічных заяваў: якія памылкі зрабіла апазіцыя падчас апошніх выбараў, і што трэба рабіць, каб іх не паўтараць.
Ці аб’яднае парламенцкая кампанія апазіцыю? 4 хвіліны таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Палітолаг Валер Карбалевіч мяркуе, што аб’яднанне апазіцыі — справа надзвычай складаная. Апошнім часам некаторыя апазіцыйныя структуры ізноў заклікалі дэмакратычныя сілы да аб’яднання. Але ці гатовыя яны да гэтага? Валер Карбалевіч: Аб’яднанне апазіцыі — вечная тэма і вечнае пытанне. Колькі існуе апазіцыя, столькі гучыць і тэма. Пры гэтым, кожны раз узнікаюць вялікія праблемы. І папярэдні досвед сведчыць пра тое, што аб’яднанне адбываецца больш-менш паспяхова, калі яно робіцца пад нейкія канкрэтныя праекты. Напрыклад, пад прэзідэнцкія ці парламенцкія выбары. Калі аб’ядноўваюцца проста на падставе нейкіх каштоўнасцяў ці агульных тэзаў кшталту «Барацьба за дэмакратыю і правы чалавека», дык на такіх абстрактных паняццях рэдка выходзіць нешта вартае і сур’ёзнае. Тэарэтычна рэальна аб’яднацца падчас выпрацоўкі нейкай агульнай стратэгіі і тактыкі на парламенцкіх выбарах. Але мы бачым, што вялікія супярэчнасці існуюць цяпер паміж кампаніяй «Гавары праўду» і астатняй часткай апазіцыі, таму з цяжкасцю ўяўляю, як можна аб’яднаць гэтыя дзве часткі. Асабіста я скептычна гляджу на працэс яднання. РР: Таццяна Караткевіч заявіла, што іх кампанія не супраць, каб да іх удзелу ў парламенцкай кампаніі далучаліся іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў… — Калі нейкая арганізацыя кажа, каб далучаліся да іх, з гэтага таксама нічога не выйдзе. Адразу ўзнікае сітуацыя, калі нехта галоўны, а нехта на другасных ролях. Партнёры павінны быць раўнапраўнымі. РР: Адным словам, асабліва ніякіх высноваў з чарговай прэзідэнцкай кампаніі апазіцыя так і не зрабіла? — Па вялікім рахунку – так. Я, напрыклад, не заўважыў нейкіх публічных заяваў: якія памылкі зрабіла апазіцыя падчас апошніх выбараў, і што трэба рабіць, каб іх не паўтараць. Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |