14:16 03.07.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЦІ ЗАСТАНЕЦЦА ЎКРАІНА КАНДЫДАТАМ У ЕЎРАПЕЙСКІ САЮЗ?
Каб пераканацца, што за Зяленскім Украіна не шчыравала у еўрапейскім напрамку, дастаткова набраць у пошукавіку словы “ВступУкраїни до Європейського Союзу». Там вы ўбачыце храналагічную таблічку. На час прэзідэнцтва Зяленскага ў той табліцы прыпадае (да 28 лютага г. г.) толькі адзін радок. Успомніць пра еўрапейскі выбар краіны, заварушыцца Зяленскага і яго каманду змусіла сваёй “спецаперацыяй” Расія. Як сказаў бы прэзідэнт Франклін Дэлано Рузвельт, Масква падклала жару пад сраку.
Амаль у такім становішчы цяпер знаходзіцца Ўкраіна. Што ад яе вельмі патрабуецца, дык гэта навесці добрапрыстойны парадак у сваім доме.Рэформа Канстытуцыйнага суда — гэта першае патрабаванне да Ўкраіны як да кандыдата ў сябры ЕС. — завяршыць судовую рэформу.Апрача таго, ва Ўкраіне маецца Найвышэйшая кваліфікацыйная камісія суддзяў Украіны, у чыю кампетэнцыю ўваходзяць выбар кандыдатаў у суддзі, правядзенне іх кваліфікацыйных іспытаў ды інш.Нацыянальнае антыкарупцыйнае агенцтва Ўкраіны (НАБУ) выяўляе факты карупцыі і вядзе следства.Кіраўнік пракуратуры ўжо выбраны. Гэта Аляксандр Кліменка, дэтэктыў НАБУ, які выйграў конкурс і якому на перашкодзе стаіць Алег Татараў, намеснік кіраўніка офісу прэзідэнта Ўкраіны (ага, намеснік таго самага Андрэя Ермака, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе). Ну, а Татараву лепш было б з’явіцца ў НАБУ з павіннай. Так кажуць людзі, якія маюць доказы яго карумпаванасці. Пэўна мае іх і Кліменка, які вёў у НАБУ справу Татарава. І вось гэты Татараў (увага!) курыруе ў офісе Зяленскага праваахоўныя органы і перашкаджае Кліменку заняць пасаду. Да гэтага патрабавання прымыкае чацвёртае: прывесці ў дзеянне антыкарупцыйны закон. Праект закона маецца, ён знаходзіцца на экспертызе ў Венецыянскай камісіі. З улікам заўваг гэтай шаноўнай установы і трэба прыняць закон. У ЕС не маглі не заўважыць спробы шчыравальнікаў з Банкавай вуліцы ці то прыкрыць, ці то прыбраць да рук некаторыя радыё- і тэлевяшчальныя каналы. Таму ўкраінскім уладам прад’яўлена шостае патрабаванне — прывесці аўдыявізуальнае заканадаўства краіны ў адпаведнасць з еўрапейскім.Як вядома, Расія мае ў ЕС свайго агента. Гэта Венгрыя. Нават калі Ўкраіна выканае ўсе патрабаванні Бруселя, Венгрыя можа перагарадзіць ёй дарогу ў Еўрасаюз. Пагатоў яна перагародзіць дарогу, калі Ўкраіна не выканае сёмае патрабаванне.Каб зняць венгерскія пярэчанні супраць кандыдацтва Ўкраіны, кіраўніцтва ЕС выставіла ёй сёмае патрабаванне — учыніць змяненні ў заканадаўстве пра нацменшасці. Інакш… Вядома ж, Венгрыя з радасцю выкажацца за пазбаўленне Ўкраіны статусу кандыдата ў сябры ЕС.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |