10:17 07.09.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЦІ ТРЭБА НАМ ДЭЛІМІТАЦЫЯ І ДЭМАРКАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАЙ МЯЖЫ?

Расійская Федэрацыя – адзіная краіна з нашых суседзяў, з якой Беларусь не правяла дэлімітацыю і дэмаркацыю агульнай мяжы. Дагэтуль паспяхова была скончана дэлімітацыя і дэмаркацыя мяжы з Латвія, Літвой. З Польшчай гэтае пытанне было вырашана за часамі СССР. З 2013 года гэты працэс ідзе з Украінай і скончыцца ў адпаведнасці з планамі ў 2020 годдзе.

Арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 419-3 “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь” дае вызначэнне паняткам дэлімітацыя і дэмаркацыя.

Гісторыя аднаго слупа

Прайшоў час, і 28 студзеня 2010 года на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі, у месцы зліцця рэк Невярыца і Сінюха (Зілупэ), недалёка ад Кургана Дружбы быў усталяваны памежны знак. Неўзабаве такі знак будзе ўсталяваны і на стыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Ваенны канфлікт на Данбасе і анэксія Крыма прымусілі Аляксандра Лукашэнка па-іншаму глядзець на свайго ўсходняга “брата” і ўспрымаць паняцце “сяброўства”.

Тады прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што гэта дазволіць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы памежнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеянне з памежнымі органамі Расійскай Федэрацыі, накіраванае на рашэнне задач па выяўленні і прэсячэнні транзітнай незаконнай міграцыі, наркатрафіка і незаконнага перасячэння праз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

года ўступіў у сілу прыказ кіраўніка ФСБ Расіі аб увядзенні памежнай зоны з Рэспублікай Беларусь. У адпаведнасці з прыказам рэгіянальным упраўленням ФСБ па Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях павінны ўстанавіць на мяжы папераджальныя знакі, а таксама вызначыць час і месцы ўезда ў памежную зону. Дагэтуль грамадзяне перасякалі мяжу без кантролю цягам 20 гадоў. Рашэнне датычыцца трэціх краін і на мяжы не будзе пунктаў пропуску – будуць стаяць памежнікі і правяраць дакументы ва ўсіх, хто ўязджае ў Расію.

года ў Беларусі запрацаваў 5-дзённы бязвізавы рэжым для замежных грамадзян з 80 краін свету.

года ўсе беларускія рэйсы ў расійскіх аэрапортах былі пераведзены ў міжнародныя тэрміналы.

14 лістапада 2018Апроч усяго гэтага Расія пачала працэс стварэння ваенных баз на мяжы з Беларусяй у Ельні, Клінцах і Унечы, якія ў пэўнай ступені будуць дубляваць ахову мяжы на заходнім напрамку. Дагэтуль функцыі аховы заходняй мяжы выконвала Беларусь, а Расія ў сілу падпісанай дамовы дапамагала фінансава як з уладкаваннем мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай, так і са стварэннем належнай інфраструктуры, закупкай неабходнай тэхнікі і абсталявання для нясення памежнай службы. У розныя часы лічба фінансавай падтрымкі дасягала да 80 % ад патрэб па ахове заходняй мяжы так званай “саюзнай дзяржавы”.

Беларусь – гэта незалежная дзяржава, і, каб дэклараваць гэтыя рэчы не на словах, а на справе, неабходна вызначыць юрыдычна, дзе праходзіць мяжа яе суверэнітэту.

Адсутнасць дэмаркацыі і дэлімітацыі беларуска-расійскай мяжы ставіць бар’ер у пытанні сяброўства Беларусі ў Еўрасаюзе і НАТА (хай сабе і патэнцыйна), а ў выпадку расійскай агрэсіі Беларусь фактычна пазбаўлена магчымасці падаць скаргу ў ААН на акупацыю краіны ў сілу нявызначанай мяжы паміж двума дзяржавамі.

Праз адсутнасць вызначанай і катралюемай мяжы няспынным патокам ідзе кантрабанда як санкцыённых прадуктаў у Расію, так алкаголю і тытуню ў Беларусь.

Нявырашаным застаецца таксама і пытанне пранікнення на тэрыторыю Беларусі баевікоў і “салдатаў удачы”, якія прымалі ўдзел у дэстабілізацыі сітуацыі ў Грузіі і Украіне, з непрызнаных дзяржаўных утварэнняў ДНР і ЛНР, Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Праз адсутнасць беларуска-расійскай мяжы гэтыя элементы могуць бесперашкодна пранікаць на тэрыторыю нашай дзяржавы.

. Ён уваходзіць у склад Бранскай вобласці. Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года на гэтых землях ніхто не пражывае, бо тэрыторыя апынулася забруджаная радыёнуклідамі. Лагічна было б абмяняць гэтую тэрыторыю на роўназначную і пазбавіцца ад расійскага анклава ў Беларусі. Гэтага зрабіць без дэлімітацыі і дэмаркацыі немагчыма.

Шмат хто з аналітыкаў схіляецца да таго, што дэмаркацыя і дэлімітацыя беларуска-расійскай мяжы вельмі фінансава затратнае мерапрыемства. Зыходзячы з аналогіі выдаткаў на дэмаркацыю мяжы з іншымі суседнімі краінамі, патрэбна каля 20 мільёнаў долараў на гэтую працу, а таксама каля 240 мільёнаў долараў на стварэнне патрэбнай памежнай інфраструктуры (пагранзаставы, пагранпераходы, дарогі і г. д.). Аднак гэта нашая бяспека і абарона ад гібрыднай вайны на самым яе пачатку.

Немагчыма ацаніць іміджавыя бонусы ад дадзенага мерапрыемства. Па-першае – Беларусь у чарговы раз прадэкларуе сваю незалежнасць усяму свету і замацуе гэта ў ментальнасці сваіх грамадзян, а па-другое – назаўсёды пазбавіцца паняцця “прадбанніка” Расіі, з якім яе асацыююць нашыя суседзі і незалежныя эксперты.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме