05:30 26.10.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЦІ ЁСЦЬ БУДУЧЫНЯ Ў САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫІ

Не буду тут характрызаваць сацыял-дэмакратычны рух суседніх краін. Адзначу, што і ў Расіі, і ва Украіне сёння ў нас няма партый-партнёрак, партый-саюзніц. Засяроджу ўвагу на іншым — на вядомым выказванні, што ХХ стагоддзе — стагоддзе сацыял-дэмакратыі.

Гэты “запеў” спатрэбіўся мне. каб паказаць, што ў першыя паваенныя гады сацыял-дэмакратыя стала перад выбарам. І гэты выбар быў зроблены: дэмакратыя. Расшыфроўваю: палітычная дэмакратыя, эканамічная дэмакратыя, сацыяльная дэмакратыя, культурная дэмакратыя, міжнародная дэмакратыя. Усе гэтыя віды дэмакратыі, да якое імкнуцца дэмакратычныя сацыялісты, былі патлумачаныя ў 1953 годзе ў Франкфурцкай дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу.

Усё гэта прывяло да таго, што ў 1948 годзе з’явілася Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, дакумент, у якім зафіксаваны многія пастулаты дэмакратычнага сацыялізму. Спатрэбілася яшчэ 18 гадоў, каб на аснове гэтай Дэкларацыі былі выпрацаваныя Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

Не пазбегла крызісу і сацыял-дэмакратыя. Гаварыць аб сацыял-дэмакратычным руху як нечым кансалідаваным у сусветным маштабе цяпер немагчыма. Сацыялістычны Інтэрнацыянал дэградаваў, а створаны ў 2013 годзе Прагрэсіўны альянс нельга назваць арганізацыяй дэмакратычных сацыялістаў, бо гэта хутчэй блок сацыял-дэмакратаў і сацыял-лібералаў, уключаючы Дэмакратычную партыю ЗША. Пасля Парыжскай дэкларацыі 1999 г. ні Сацыялістычны Інтэрнацыянал, ні Прагрэсіўны альянс не здолелі выпрацаваць нейкі стратэгічны дакумент, які б вызначыў галоўную мэту руху дэмакратычнаых сацыялістаў і нават сацыял-лібералаў.

І вось цяпер мы можам адказаць на пытанне: ці ёсць у сацыял-дэмакратыі перспектыва? Ёсць, калі сацыял-дэмакратыя паслядоўна змагаецца за дэмакратыю, за эканамічны, сацыяльны і культурны прагрэс, за гуманізацыю міжнародных, міжрасавых, міжэтнічных, міжканфесійных, міжполавых, міжлюдскіх адносін. Пагатоў ёсць перспектыва ў беларускай сацыял-дэмакратыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме