10:32 22.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЦІ АБАРОНІЦЬ ВОЙСКА ЛУКАШЭНКУ?
Аляксандар Лукашэнка не выключае прыцягненьня Ўзброеных Сілаў у выключных выпадках для навядзеньня канстытуцыйнага парадку.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы , выступаючы сёньня перад вайскоўцамі падчас наведваньня другой інжынэрнай брыгады Ўзброеных сіл РБ.
Заява прэзыдэнта пра тое, што ўзброеныя сілы могуць быць выкарыстаныя для абароны ад перавароту – ня толькі спроба чарговы раз застрашыць насельніцтва і сваіх апанэнтаў, маўляў, мала не падасца, за мной не заржавее, буду абараняць сваю ўладу ўсімі сродкамі. Гэта хутчэй спроба супакоіць уласны страх ад відовішча рэвалюцыйнага пажару ў арабскім сьвеце. Як і ў сытуацыі пасьля скіданьня Бакіева, Лукашэнка спрабуе ўпэўніць усіх, і найперш самога сябе, што зь ім такога ня здарыцца, што ягоная воля, рашучасьць і гатоўнасьць абараняць уладу любымі сродкамі дапамогуць яму падавіць любыя народныя выступы.
Ня будзем нават засяроджваць увагу на тым, што Канстытуцыя зусім не прадугледжвае выкарыстаньня рэгулярнага войска ва ўнутрыпалітычнай барацьбе, Лукашэнка мяркуе, што ён – гэта і Канстытуцыя, і наагул беларуская дзяржава як такая.
Але калі казаць у палітычнай плашчыні, то варта заўважыць, што арабскім дэспатам, якіх цяперашняя хваля рэвалюцыю зьмятае як кеглі, ня надта тое войска дапамагло. У Тунісе войска, якое тамтэйшы прэзыдэнт трымаў на галодным пайку у адрозьненьні ад сілаў бясьпекі, перайшло на бок паўстаньня, чым і забясьпечыла яго посьпех.
Лукашэнка спаслаўся на Эгіпет – паводле яго, там “ад праліцьця крыві выратавала войска – спакойнымі дзеяньнямі”. Гэтыя спакойныя дзеяньні палягалі ў тым, што ў першыя ж дні рэвалюцыі тамтэйшы міністар абароны заявіў, што войска ня будзе ўплішчвацца ў палітычныя забурэньні, гэта значыць адмовіўся страляць у народ.
Таго міністра раней называлі “пудзелем Мубарака”, яго вернасьць прэзыдэнту была ня меншай, чым вернасьць ягонага беларускага калегі спадара Жадобіна. Але гэта да таго. А вось як пачалося, дык і “пудзель” аказаўся самастойнай постацьцю, а цяпер зьбегам абставінаў і наагул часовым кіраўніком дзяржавы.
Лібійскі “леў пустыні” Кадафі выкарыстоўваў супраць народу нават ракеты, 200 забітых за адзін дзень. І дапамагае гэта яму? Таксама ня надта.
Так што пагрозы Лукашэнкі насамрэч маюць мала сэнсу менавіта ў сьвятле цяперашніх падзеяў у арабскім сьвеце. Калі падзеі ідуць шляхам 19 сьнежня – дык хапае і АМАПу. А калі такім, як у Тунісе ці Эгіпце, то не хапае нічога – войска ці не выконвае крыважэрны загад ці аказваецца ня здольным спыніць хвалю народнага гневу, якая змывае дыктатара ў нябыт.
Юры Дракахруст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |