01:46 25.06.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Быков о Лукашенко: «Депутат как будто только вчера опустился из космоса»
10 лет назад не стало Василя Быкова. А 20 лет назад он написал статью, в которой жестко осудил тогда еще депутата Александр Лукашенко и которая, видимо, сильно повлияла на его последние годы жизни.
Как свидетельствует Сергей Наумчик в своей книге «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)», в августе 1993 года российская газета «Правда» опубликовала интервью с белорусским депутатом Александром Лукашенко под лозунгом «Да возродится!». В нем шла речь о необходимости объединения, как минимум, Беларуси и России.
Василь Быков отреагировал на заявления депутата статьей в «Народной газете» от 1 сентября 93-го «Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам», где резко раскритиковал Лукашенко.
Предлагаем вашему вниманию выдержки из нее.
***
«Народы былога Савецкага Саюза мелі нядаўна шчаслівую магчымасць пазнаёміцца ў “Правде” з адметным сваёй незвычайнасцю матэрыялам. Маецца на ўвазе адно інтэрв’ю з выразна малітоўнаю назвай “Да возродится!”, арганізаванае ўласным карэспандэнтам гэтай газеты па Беларусі. Канешне, у свой час у гэтай газеце даводзілася чытаць і не такія матэрыялы (зрэшты, і ў ранейшы таксама), але каб з гэткай ашаламляльнай адкрытасцю паставіцца да кволай незалежнасці краіны, дзе нарадзіўся і жывеш, дзе будуць жыць твае дзеці, – такое трэба пашукаць у наш час нават сярод самай чырвона-карычневай прэсы.
…
Увогуле не мела б вялікага сэнсу палемізаваць з гэтым газетным ёкатам перапалоханага чалавека, які за гады ідэалагічнага ачмурэння, відаць, так і не разабраўся ў гістарычнай сутнасці часу. Калі б аўтарам таго інтэрв’ю, дадзенага ваяўнічаму прадстаўніку камуністычнай журналістыкі, не быў народны дэпутат, прадстаўнік выбарнай улады, якая ў наш час вырашае не толькі спосаб жыцця цяперашніх пакаленняў, але імкнецца вызначыць жыццё наступных, лёс нашай дзяржаўнасці. Хаця пра які лёс можна весці гаворку, калі гэты і да яго падобныя дэпутаты, ужо не тоячыся, узялі курс на ліквідацыю той дзяржаўнасці, на дэнансацыю белавежскіх пагадненняў і “воссоздание единой союзной государственности”. Каб жыць разам.
Ствараецца ўражанне, быццам шаноўны народны дэпутат толькі ўчора апусціўся з космасу на нашу грэшную зямлю і ўбачыў, што тут “народ обнищал”, што вакол жах і непарадкі, і яго напаткала шчаслівае азарэнне: “поодиночке из беды не вырваться”. Быццам бы і не ведае, што Беларусь болей за 70 гадоў згодна і вернападдана існавала ў “едином и нормальном государстве” і менавіта ў ім дажылася да сённяшняга жаху і безладдзя, калі “нет нефти, горючего, простаивают комбайны, перекрывается газ, нет новых российских денег”. (Заўважце, усё ў безасабовай форме, усе няшчасці быццам па волі лёсу.)
Што і казаць, тое сапраўды жахліва. Толькі якая сувязь паміж “нет нефти, горючего” і суверэннасцю краіны? Няўжо народны дэпутат думае, што ў рамках “единого и нормального” ён усё тое будзе мець бясплатна, па званку з “Белага дома”?
У Расіі таксама не ўсе маюць бензін нават для жніва, бо за бензін трэба плаціць, а ў земляробаў Сібіры, напрыклад, няма грошай. Бо таксама безладдзе, развал, сацыялістныяная безгаспадарчасць. Цікава, што аўтар не разумее, ці робіць выгляд, што не разумее, прычын развалу гэтай “адзінай і нармальнай” дзяржавы, якая таму і развалілася, што існаваць далей не знайшлося магчымасці.
…
Эканоміка, у якой 80 працэнтаў нацыянальнага прабытку пачала адбіраць вайсковая вытворчасць, доўга існаваць не магла, Тое зразумела не толькі ЦРУ, але і КДБ, а за імі і “малады гаспадар” СССР Міхаіл Гарбачоў, які пачаў перабудову, каб выжыць, уратаваць дзяржаву і КПСС. Ды было ўжо позна – не памагла і перабудова.
…
А можа, стварэнне такіх і падобных “канфліктных зон” у нечых уладных інтарэсах? Таксама як і сабатаж вытворчых і іншых сувязей з краінамі бліжняга і далёкага замежжа, як развал забяспячэння Беларусі энерганосьбітамі (крызіс якіх даўно ужо пераадолены, напрыклад, у нашых суседзяў – Польшчы і Летуве). Як і сабатаж заканадаўчай абароны дзяржавы і грамадзян ад карупцыі і арганізаванай злачыннасці; задоўжаная адсутнасць разумнага заканадаўчага стымулявання замежных інвестыцый у нашу эканоміку; паліятыўны закон аб землекарыстанні. Ці усё тое Вярхоўны Савет ды ўрад не могуць вырашыць у рамках суверэннай дзяржавы, патрэбны звыклыя ўказанні з Масквы, куды і накіравалася спецыяльная дэлегацыя? Маўляў, прыміце ў вашу дзяржаву, адны мы наспадарыць не можам. “Надо немедленно создавать единое государство даже из двух наших республик. Поймите, для других народов бывшего СССР это будет мощным стимулом”.
Хочацца запытаць: стымулам чаго?
Ці не стане такая ініцятыва для сапраўднай вайны усіх з усімі, бо далёка не ўсе думаюць так, як праўдзінскія аўтары, і зусім не прагнуць вярнуцца назад, у стойла, у казарму? Калі нават у казарме не трэба думаць, як “накормить народ”. Ці не прынясуць некаторыя з ускраінных “гарачых кропак” разам з азначаным стымулам і гарачыя вугалькі пажару? Да зубоў узброеныя расійскай ды іншай зброяй, ці не запатрабуюць яны столькі хлеба і нафты для сваіх рэгіянальных войнаў, колькі новыя гаспадары не здолеюуь ім даць? Што тады будзе? Шмат гэтых “ці” ўзнікае пры чытанні падобных пасажаў, але, вядома, шаноўны дэпутат на іх не дае адказу. Апантаны ідэяй стварэння “единого государства”, здаецца, пра іх і не думае.
Суверэннасць нацыі і дзяржавы – адна з самых свяшчэнных даброт супольнага чалавечага існавання, і толькі ва ўмовах скажонай, перакуленай свядомасці з’яўляецца патрэба тое даказваць...»
***
Через год после выхода этой отповеди Александр Лукашенко стал президентом и в отношении Василя Быкова началась кампания травли. Причиной ее, очевидно, была не только статья в «Народной газете». Василь Быков был одним из основателей БНФ и последовательным критиком главы государства.
1993 год. Василь Быков (в центре) на митинге, посвященном Дню Воли (фото )
После 1994 года книги Быкова перестали издавать в родной Беларуси. Позже писатель будет вспоминать: «По воле этой пропаганды я сделался не только плохим писателем, но и сумасшедшим националистом, который мечтает отобрать у Польши Белосточчину, а у России – Смоленск. В результате этой кампании я потерял некоторых своих друзей из кругов российской демократии».
В кампанию травли оказались втянуты даже однополчане писателя. В 1997 году в «Знамени Юности» и «Народной газете» вышли статьи под лозунгами «С Быковым в разведку не пойдем» и «Прививка неприязни. Открытое письмо Василю Быкову».
Травля, запрет и ухудшение на этом фоне здоровья вынудили народного писателя уехать за границу в политическую эмиграцию. Вернулся Василь Быков в Беларусь лишь за месяц до смерти, которая пришла к нему 22 июня 2003 года.Василь Гальченюк
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме