18:10 15.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэстаўчане збіраюць подпісы супраць перадачы ў арэнду часткі ракі
Кампанію па вяртанні ракі ў агульны доступ распачала абласная арганізацыя БСДП (Грамады). Сабрана ўжо 1000 подпісаў.
Нагадаем, што Брэсцкі райвыканкам здаў частку ракі Мухавец у арэнду на 5 год для прамысловай лоўлі няпрофільнаму прадпрыемству "Белэлектрабудмантаж". Арандаваны ўчастак цягнецца ад Чырвонага Двара да мяжы з Жабінкаўскім раёнам.
Па словах кіраўніка абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігара Маслоўскага, водныя аб'екты не могуць быць прадметам арэнды, бо з'яўляюцца ўласнасцю народа.
Маслоўскі: "Погляды і меркаванні мясцовых жыхароў мы ведаем дакладна. Ніхто ад уладаў іх не вывучаў, не праводзіліся грамадскія слуханні, не праводзіўся мясцовы рэферэндум, гэта не абмяркоўвалася ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі".
Ігар Маслоўскі дадае, што прамысловая лоўля таксама ставіць пад пагрозу знікнення ўнікальныя віды рыб, якія жывуць у Мухаўцы.
Сабраныя подпісы пад калектыўным зваротам будуць накіраваныя ў Савет міністраў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |