12:00 25.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэстаўчанам распавядаюць аб правах чалавека
Кожны месяц жыхароў Брэста інфармуюць пра парушэнні правоў чалавека. “Брэсцкае права” – такі бюлетэнь атрымоўваюць грамадскія арганізацыі, партыі і простыя брэстаўчане. Выдавецтвам заняўся Беларускі Хельсінскі камітэт.
Каардынатар арганізацыі па Брэстчыне Ігар Маслоўскі тлумачыць, чаму ўзнікла такая ініцыятыва:
- Мы павінны казаць людзям праўду, павінны распаўсюджваць нашу праваабарончую інфармацыю, інфармацыю пра сітуацыю са станам правоў чалавека. Галоўная наша мэта, каб парушэнняў правоў чалавека ў Брэсце і краіне было як мага менш. Каб грамадства ведала, што ў нашым горадзе парушаюцца палітычныя, грамадзянскія, сацыяльна-эканамічныя правы.
Брэстаўчане ўжо атрымалі першы нумар “Брэсцкага права”. Ігар Маслоўскі кажа, што ў хуткім часе жадаючыя змогуць атрымаць такі бюлетэнь і па пошце.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |