18:34 09.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Брэст: на пікет па збору подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч быў здзейснены напад

Паводле сябраў ініцытыўнай групы, што збіраюць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, інцыдэнт здарыўся ў суботу каля пікету, што ладзіўся на вуліцы Савецкай.

Мужчына сярэдняга веку, які не быў знаёмы пікетоўцам, нечакана падбег да інфармацыйнага стэнда, прысвечанага Таццяне Караткевіч, і сарваў партыйны сцяг Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамады), што знаходзіўся побач. Акрамя таго, незнаёмец спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, лаяўся і абражаў удзельнікаў пікету, якія выклікалі міліцыю. Аднак яшчэ да прыбыцця прадстаўнікоў праваахоўных органаў мужчына паспеў хутка збегчы з месца здарэння.

Падчас цяперашняй выбарчай кампаніі гэта ўжо ня першы выпадак, калі адбываюцца напады на пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты: у прыватнасці, раней такія здарэнні фіксаваліся ў Гродна і Новаполацку.


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме