19:15 26.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэст "За справядлівыя выбары-2012"
Адзінаццаць палітычных і грамадскіх суб’ектаў у Брэсце прымуць удзел у рэспубліканскай кампаніі “За справядлівыя выбары-2012”.
У горадзе над Бугам было вылучана тры каардынатары кампаніі: Ігар Маслоўскі, Зміцер Шурхай і Зміцер Шыманскі. Сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары – 2012” Сяргей Калякін распавёў пра неабходнасць правядзення такой кампаніі, як на рэспубліканскім узроўні, так і на рэгіянальным:
- Мы павінны дамагацца змены практыкі правядзення выбараў. Будзем наглядаць за выбарамі і фіксаваць парушэнні. Мы сёння гаворым, што выбары ў нас не з’яўляюцца свабоднымі. Але магчыма дабіцца празрыстага і чэснага падліку галасоў.
Адзін з каардынатараў “За свабодныя выбары-2012” па Брэстчыне Зміцер Шыманскі спадзяецца на плённую працу ў рэгіёне ў рамках дадзенай кампаніі:
- Для мяне самае галоўнае, што ў гэты раз прыйшло вельмі шмат прадстаўнікоў розных аргнізацый, якія будуць удзельнічаць у супольным ажыццяўленні гэтай кампаніі. Стаіць вельмі амбіцыйная задача – вылучыць назіральнікамі па Брэсцкай вобласці каля 500 чалавек. Спадзяюся, што мы гэту задачу выканаем.
Як адзначыў іншы каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” па Брэстчыне Зміцер Шурхай, адной з галоўных мэтаў парламенцкай кампаніі-2012 павінна стаць фіксаванне парушэнняў на выбарчых участках дзеля абвяшчэння іх у шырокіх колах.
Кампанія “За справядлівыя выбары-2012” узяла свой старт 28-га лютага гэтага года ў горадзе Мінску.Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |