22:45 22.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкую мясцовую ўладу не цікавіць забруджванне паветра
Мясцовая ўлада адказала на зварот па забруджванню паветра ў Брэсце. Замест таго, каб патлумачыць сутнасць пытання, чыноўнікі звярнулі ўвагу толькі на вырашэнне дадатковых праблемаў, што ўзніклі ў працэсе збору подпісаў сярод насельніцтва.
"Галоўнае пытанне засталося без адказу", - патлумачыла актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Ганна Канюс:
- Гарадскі выканаўчы камітэт інфармуе, што было праведзена камісійнае абследаванне пажарнага вадаёма на Кавалёўцы, што там усё выдатна, ніякіх адхіленняў ад санітарных нормаў не выяўлена. Ліўневая каналізацыя зліваецца непасрэдна ў возера, але гэта ні на што не ўплывае, і па іх словах так і павінна быць. Што датычыць галоўнага пытання, чаму кепскія пахі распаўсюджваюцца па горадзе, аб гэтым у адказе з гарвыканкама ні слова. Мы будзем абскарджваць гэты адказ, бо нам па сутнасці не адказалі на наша галоўнае пытанне, адкуль гэтыя кепскія пахі, і калі гэта ўсё скончыцца. Будзем адслежваць сітуацыю ў тых месцах, дзе быццам бы ўсё нармальна, хаця мы ведаем, што там сур’ёзныя праблемы. Пад гэтым супольным зваротам у гарвыканкам было сабрана больш двух тысяч подпісаў.
Як падкрэсліла Ганна Канюс, не выключана, што такі адказ будзе абскарджаны ў вышэйшых інстанцыях, паколькі па сутнасці адказ на галоўнае пытанне не быў атрыманы.
У рамках кампаніі "За чыстае паветра!" актывістамі грамадскай ініцыятывы было сабрана каля 1000 подпісаў, якія былі накіраваныя ў брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |