11:45 20.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкая міліцыя зацікавілася дрэвам з “Краіны Дурняў”
Актывіст моладзевага крыла кампаніі “Гавары Праўду” Аляксей Коўтун быў выкліканы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у якасці сведкі па справе ўсталявання дрэва.
"У міліцыі мне прад’явлі раздрукоўку навіны пра дадзеную акцыю," - распавёў Аляксей Коўтун:
- Аказалася, што я з’яўляюся сведкам па адміністрацыйнай справе, якая мае назву “Дерево чудес”. Так афіцыйна напісана ў справе. Пакуль я з’яўляюся сведкам. Артыкул з фотаздымкамі пра дадзеную акцыю быў размешчаны на інтэрнэт рэсурсе Хартыі з каментаром пад маім подпісам.
Як адзначыў Аляксей Коўтун, ніякага адміністрацыйнага пратаколу складзена не было. З яго словаў, быў толькі складзены пратакол допыту.
Дрэва з “Краіны Дурняў” з’явілася на вуліцы Савецкай 14-га траўня. Замест лісця на ім былі беларуская грашовая дробязь і жартоўныя латэрэі.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст http://new.racyja.com
гл. таксама:
"У Брэсце з'явілася дрэва з “Краіны Дурняў” http://bsdp.org/?q=be/node/11369
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |