10:16 24.01.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Брэсцкая арганізацыя БСДП заклікае грамадзян падтрымаць пратэст

Брэсцкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікала грамадзян падтрымаць пратэст на забарону пікета наконт пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну.

Як паведаміла БелаПАН лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, акцыю планавалася правесці 24 студзеня на стадыёне "Лакаматыў". Яе мэта — інфармаванне грамадзян аб сітуацыі ў краіне ў сувязі з паглыбленнем фінансавага крызісу, прыцягненне ўвагі грамадскасці і органаў улады да пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў Брэста, абумоўленага ростам цэн на камунальныя паслугі, дэвальвацыяй рубля, зніжэннем пакупніцкай здольнасці.

Заяўкі на правядзенне акцыі ў гарвыканкам падавалі брэсцкія гарадскія арганізацыі БСДП (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай. У правядзенні пікета было адмоўлена з матывіроўкай, што ў гэты час на стадыёне будзе праходзіць дэманстрацыйны паказ тэхнікі, прымеркаваны да 10-годдзя стварэння МНС.

Паводле слоў Г.Канюс, 23 студзеня брэсцкія сацыял-дэмакраты пачалі распаўсюджваць сярод жыхароў горада інфармацыйныя ўлёткі. У іх утрымліваюцца матэрыялы аб пікеце, яго забароне, а таксама вытрымкі з заявы, прынятай партыйнымі арганізацыямі ў сувязі з забаронай акцыі. У заяве зазначаецца, што "ўлады чарговы раз замоўчваюць эканамічныя і сацыяльныя праблемы, якія тычацца цяпер практычна кожнага грамадзяніна краіны". "Мы патрабуем спынення парушэння палітычных, эканамічных і сацыяльных правоў грамадзян..., лічым, што падобныя дзеянні мясцовых уладаў дыскрэдытуюць нашу краіну на міжнародным узроўні", — гаворыцца ў дакуменце.

Усіх, хто падтрымлівае такі пункт гледжання па гэтым пытанні, сацыял-дэмакраты просяць падпісаць зварот да мясцовай улады і накіраваць яго або па адрасе гарадской арганізацый БСДП (Грамада), або ў гарвыканкам ці гарсавет, паведамляе .
 
23-01, 23:49
 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме