12:45 23.06.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкія сацыял-дэмакраты ўшанавалі загінулых у Вялікай Айчыннай вайне (Фота)
Загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне ўшанавалі ў Брэсцкай крэпасці. Прадстаўнікі Брэсцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмаракратычнай партыі (Грамада) усклалі кветкі і запалілі знічы каля вечнага агню.
Старшыня брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі падкрэсліў, што ўвагу гэтай гістарычнай даце актывісты надаюць штогод:
- Для нас гэта трагічны дзень у які пачалася вайна. Прайшло ўжо шмат часу, але ўсе памятаюць наступствы гэтай вайны, для нас гэта кожны трэці загінулы беларус. Мы штогод прыходзім сюды, бо менавіта ў гэтым месцы, у Брэсцкай крэпасці пачалася вайна і былі першыя ахвяры.
Ігар Маслоўскі дадаў, што кветкі - гэта знак павагі да тых, хто загінуў баронячы жыццё і свабоду.
Акцыя была прымеркаваная да трагічнай даты 22 чэрвеня - Дня памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |