18:30 03.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкія актывісты адносна пытання выбараў
У Брэсце абвясцілі пра падрыхтоўку да стварэння брэсцкага абласнога штаба "Народны байкот".
Брэсцкая дэмакратычная кааліцыя "Спадчына" заявіла аб выхадзе са складу арганізацыйнага камітэта кампаніі “За справядлівыя выбары”. Тыя, хто падпісаўся пад заяваю, лічуць, што “арганізатарам кампаніі “За справядлівыя выбары” былі парушаныя прынцыпы свабоднага далучэння, свабода фармату ўдзелу ў Парламенцкай кампаніі-2012, у тым ліку байкатаванне, магчымасць навучання назіральнікаў“.
Прадстаўнік брэсцкай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына” і адначасова сябра арганізацыі “Еўрапейская Беларусь” Паліна Шарэнда-Панасюк падкрэсліла, што назіранне за выбарамі ва ўмовах, якія склаліся ў краіне, немагчымае:
- Апраўдваюць свой удзел у гэтых выбарах тым, што яны будуць там нешта назіраць, нешта фіксаваць, даносіць да народа. На сённяшні дзень маса фактаў фальсіфікацыі ўжо сабрана. Збіраць іх яшчэ я не бачу нейкага сэнсу. Гэта атрымліваецца бессэнсоўная, абсурдная праца. Нелегітымны ЦВК начале з Лідзіяй Ярмошынай, нелегітымнымі будуць і тыя назіральнікі, якія будуць назіраць з пасведчаннямі ЦВК.
Адзін з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары” па Брэстчыне, кіраўнік брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі з такою заяваю не пагадзіўся:
- Кааліцыя "Спадчына" першая не ўступала ў кааліцыю як суб'ект у кампанію “За справядлівыя выбары” і не ўдзельнічала ва ўтварэнні арганізацыйнага камітэта. На першым аргкамітэце выпрацавалі дэмакратычную працэдуру прыняцця ўсіх рашэнняў. Калі 50 працэнтаў плюс адзін суб'ект прысутнічае - значыць паседжанне аргкамітэта легітымнае. Гэтымі працэдурамі мы карысталіся як на паседжанні першага аргкамітэта, так і на паседжанні другога аргкамітэта.
Ігар Маслоўскі дадаў, што ніякіх пісьмовых зяваў аб выхадзе суб’ектаў з кампаніі да яе каардынатараў не было прадстаўлена.
Пад заяваю выхаду з арганізацыйнага камітэта “За справядлівыя выбары” дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына” падпісаліся 10 палітычных і грамадскіх суб’ектаў.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, БрэстИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме