20:46 02.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкі гарсавет не мае графіку справаздач
Графіка справаздач Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў не існуе. Такі адказ атрымалі актывісты кампаніі "Гавары Праўду" ад старшыні Брэсцкага гарадскога савета дэтутатаў Генадзя Масько.
Грамадскія дзеячы накіроўвалі подпісы за тое, каб адбывалася шырокае інфармаванне аб правядзенні справаздач перад грамадзянамі аб зробленай працы дадзеным органам улады.
- Замест таго, каб разглядзець аб’ектыўна наш зварот – мы проста атрымалі адпіску, - падкрэсліў актывіст кампаніі "Гавары Праўду" Ігар Маслоўскі: - Калі савет дэпутатаў як орган, які павінен валодаць гэтай інфармацыяй, ёю не валодае, то гэта нонсэнс, і гэта кажа аб кампетэнцыі ўсяго савета і яго старшыні. Акрамя таго мы прасілі змясціць такую інфармацыю ў СМІ, каб людзі маглі вольна ёю карыстацца і наведваць вось гэтыя справаздачы.
Згодна з артыкулам нумар 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусу дэпутата мясцовага Савета”, дэпутат гарадскога савета дэпутаў павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі аб сваёй дзейнасці, аб тым, як выконваецца прадвыбарчая праграма, аб працы савета і яго органаў ды інш.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, БрэстИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |