08:32 03.06.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Бясплатная медыцына – дыскусіі ў Берасці
Круглы стол у пытаннях бясплатнай медыцыны ладзяць сябры берасцейскай абласной аргнізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Яны падводзяць вынікі працы цягам некалькіх месяцаў у гэтым кірунку.
Старшыня абласной арганізацыі партыі Ігар Маслоўскі кажа, што прадстаўнікі ўлады так і не выказалі свайго меракавання адносна платнага наведвання паліклінік:
– Публічнага асуджэння старшыні гарвыканкама Дзічкоўскага мы не пачулі ад прадстаўнікоў уладаў ці праўладных арганізацый, але і публічнай ухвалы яго ідэі па ўводзе платы за наведванне паліклінікі ды знаходжання ў лякарнях таксама не прагучала. І для нас гэта самае галоўнае, гэта тое, што патрэбна людзям.
“Тэма платнага наведвання паліклінік не атрымала развіцця і падтрымкі іншых чыноўнікаў ці органаў улады”, – дадае палітык. А менавіта агалоска і была галоўнай мэтай кампаніі “За бясплатную медыцыну”. Падобныя круглыя сталы ўжо адбыліся ў Баранавічах і Белаазёрску.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |