01:45 19.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Бярозаўскі раённы суд не задаволіў скаргу грамадскіх актывістаў

Суд Бярозаўскага раёна адмовіў у задавальненні скаргі бярозаўскім праваабаронцам і грамадскім актывістам. Суддзя – Наталля Мінчанка. Актывісты прасілі прызнаць забарону пікету 10 кастрычніка неабгрунтаванай. Дзеля дазволу пікету ўлады патрабуюць заключыць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнікамі, якія павінны абслугоўваць масавае мерапрыемства. Паводле адной з заяўніц пікетаў Таццяны Тарасевіч, названыя службы адмаўляюцца складаць такія дамовы:
- У нас што прыдумаў чыноўнік, тое і будзе. Суд і пракуратура будуць заўсёды на яго баку.
Валянцін Лазарэнкаў, актывіст кампаніі “Гавары праўду!”:
- Дзяржава і яе прадстаўнік – Прэзідэнт – узурпавалі гэтую ўладу. Сёння яго ўказы вышэйшыя за ўсе астатнія, таму і ўлада не карыстаецца законамі.
Аляксандр Кузьмін з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
- Усе паседжанні з грамадзянскімі позвамі з палітычным адценнем у выніку праходзяць па адным сцэнары. Пракуратура падстаўляе плячо выканаўчай уладзе.
Гэта ўжо другі выпадак, калі бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты абскарджваюць у судзе адмову ў правядзенні пікету. Ніводны судовы працэс актывісты не выйгралі.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |