17:30 04.09.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Бярозаўчане падтрымалі петыцыю за адмену падатку на дармаедаў
Петыцыю арганізавала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Сабрана больш за чатыры сотні подпісаў.
Па словах зборшчыцы Таццяны Тарасевіч, праблем са зборам не было.
Абсалютная большасць людзей – супраць падатку на дармаедаў:
– Як маладыя, так і пажылыя з задавальненнем падпісваліся супраць гэтага закона.
– Шчыра кажучы гэту заканадаўчую норму пра дармаедаў я ўвогуле не разумею таму, што ў людзей сёння няма магчымасці зарабіць. Яны хочуць працаваць, але ім няма дзе працаваць.
– Абураная гэтым законам – гэты закон нейкай афёра.
– Дзе ўзяць грошы? Рабаваць ці забіваць? Раяць, што ў бацькоў трэба грошы браць.
Каардынатар збору подпісаў на Берасцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў раіць замяніць падатак на дармаедаў на падатак на раскошу. Так будзе справядліва і дасць большы і стабільны прыбытак у бюджэт:
– Звальняюцца людзі, стаяць заводы, а іх падаткам абкладаюць. Якраз тыя, хто мае тыя грошы. Хай абкладаюць нашага земляка спадара Пракаповіча, які збудаваў ужо тры дамы за 1,5-2,5 мільёна. Усе міністры таксама, якія жывуць у Драздах.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |