20:15 17.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
’’Берасцейскае права’’ прыйшло ў Драгічын
Жыхары горада Драгічын Берасцейскай вобласці атрымалі інфармацыю аб магчымасці абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Актывісты праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінскі камітэт разам з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюзу Беларусі на цэнтральных вуліцах гораду распаўсюдзілі каля трох соцен друкаваных матэрыялаў ’’Берасцейскае права’’, – распавёў адзін з галоўных ініцыятараў правядзення акцыі, палітык і праваабаронца Ігар Маслоўскі:
- Размаўлялі з жыхарамі горада. Цікавіліся іх праблемамі. Пыталіся, ці ёсць парушэнні правоў чалавека. Людзі з цікавасцю ставіліся да новага выдання. Такія публічныя акцыі ў горадзе праводзяцца вельмі рэдка, мы распытвалі, і многія не памятаюць, каб нешта публічна за апошнія гады распаўсюджвалі нейкія грамадскія ці палітычныя актывісты.
Грамадскі дзеяч адзнаўчыў, што важна як мага часцей рабіць паездкі і сустрэчы з актывістамі ў рэгіёнах, паколькі там не менш праблемаў, чым у абласных гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |