14:45 15.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Берасцейскія ўлады ствараюць перашкоды для правядзення мясцовай кампаніі

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў шэраг месцаў у горадзе для збору подпісаў. Да таго ж на сайце мясцовых органаў адсутнічае пералік забароненых кропак, ёсць толькі спасылка на рашэнне мінулага года.
Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі лічыць створаныя перашкоды наўмыснымі з боку мясцовай улады:
- Людзям трэба зараз шукаць – ці ісці ў бібліятэку, ці чакаць выпуску газетаў – гэтыя забароненыя месцы для збору подпісаў на вуліцы. Чаму б спіс такіх месцаў не змясціць на сайце гарвыканкама. Гэта па-першае. А па-другое, як і 4 гады таму, усе цэнтральныя вуліцы горада засталіся пад забаронай.
“Цэнтр горада – гэта адно з самых зручных месцаў для збору подпісаў, таму нам не зразумелая пазіцыя ўладаў”, - падкрэсліў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі (аўдыё):
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |