20:30 27.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Берасцейскія ўлады паабяцалі ўзяцца за праблему непрыемных пахаў у горадзе

У Берасці гарадскія ўлады паабяцалі ўзяцца за праблему непрыемных пахаў у горадзе. Палепшыць экалогію да 1000-годдзя горада прапанаваў старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.
Дзеянні прадстаўніка ўлады каментуе старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
- У выніку тады ад абласнога выканаўчага камітэта мы атрымалі адказ на пытанне, калі ж паветра ў Берасці будзе мець добры пах? Атрымалі адказ, што паветра ў Берасці будзе чыстым у 2016 годзе. А зараз мы бачым, што новыя гарадскія ўлады зноў гэтую тэму перасунулі значна далей.
Актывісты пачыналі кампанію „За чыстае паветра” яшчэ ў 2011 годзе. Тады пад зваротам да гарадскіх уладаў за вырашэнне праблемы яны сабралі больш за тысячу подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Обсудить новость на Форуме
19 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |