21:00 25.01.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Берасцейскія грамадскія актывісты - супраць меліярацыі балот
У Берасці падпісаны зварот да прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, кіраўніка справамі прэзідэнта, міністра энергетыкі і міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Па словах аднаго з падпісантаў звароту Валянціна Лазарэнкава, у звароце людзі выступілі супраць чарговага асушэння балотаў з мэтай дабычы торфу, якое запланавана Саветам міністраў яшчэ ў чэрвені 2011 года.
Валянцін Лазарэнкаў:
- Сутнасць у тым, што балоты з’яўляюцца часткай нашага прыроднага багацця. Было меліяравана звыш паўтара мільёна гектараў. Прыкладна 50 працэнтаў балот. Але на сённяшні дзень мы ведаем, што балоты – Беларусь і Палессе – гэта лёгкія ўсёй Еўропы. У 70-ыя гады на Бярозаўшчыне людзі пад трактары клаліся, каб гэтае балота, у русле ракі Ясельды, нейкім чынам захаваць. І сёння яно застаецца нечапаным – і птушкі там жывуць, з “Чырвонай кнігі” ў тым ліку.
Зварот падпісалі каля 20 юрыдычных асоб, у тым ліку Берасцейскі абласны Свабодны прафсаюз Беларускі і Абласная арганізыцыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя http://racyja.eu
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |