13:15 21.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Берасцейцы раяць уладам пераймаць еўрапейскія стандарты
Рамонт дарог, праца паліклінік, будоўля жылля, узровень заробку - гэтыя ды іншыя праблемы турбуюць жыхароў Берасця. Большасць з іх улады вырашаць не спяшаюцца, але з кожным годам сітуацыя ў сацыяльнай сферы толькі пагаршаецца.
Адзін з апытаных мінакоў адзначыў, што ў адносінах да стану дарог уладам Берасця варта пераймаць еўрапейскія стандарты:
- Мяне турбуе ўзровень абсталявання нашых дарог. Нідзе няма ўказальнікаў, да прыкладу, як у еўрапейскіх краінах. Незразумела ўвогуле куды ехаць, ды і стан саміх дарог не самы лепшы. Увогуле ў нас вельмі мала адрамантаваных дарог, як такіх - у добрым, ідэальным стане. Заедзьце ў любы раён і там пабачыце кучу праблем. Часамі даводзіцца проста аб'язджаць вуліцы, бо немагчыма праехаць.
Як адзначыў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі, лакальныя сацыяльныя праблемы можна вырашыць толькі маючы сапраўднае самакіраванне, якое дейнічае.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |