18:15 28.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) рыхтуецца адзначыць 20-годдзе з моманту свайго стварэння
Брэсцкі абласны камітэт партыі прапанаваў усім сябрам арганізацыі і прыхільнікам сацыял-дэмакратычнага руху, цягам 2011 года праводзіць юбілейныя мерапрыемствы – акцыі, выставы, канферэнцыі.
За мінулае стагоддзе з дзеячамі сацыял-дэмакратычнага руху звязана абвяшчэнне БНР, стварэнне Беларускага таварыства Чырвоныга Крыжа, заснаванне вядомых грамадска-палітычных выданняў.
Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ганна Канюс, паведаміла пра планаваныя юбілейныя мерапрыемствы:
– У сувязі з юбілеем Брэсцкі абласны камітэт БСДП звяртаецца да кіруючых органаў партыі, абласных, гарадскіх і раённых арганізацый, сябраў БСДП з прапановаю правесці шэраг мерапрыемстваў на працягу 2011 года. Гэта адкрыццё выставаў, прысвечаных гісторыі партыі на офісах арганізацыі і кватэрах актывістаў, гэта тэматычныя семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, віктарыны, выпуск тэматычных бюлетэняў, улётак, паштовак, брашур. Адбудуцца, канешне, і сустрэчы з заснавальнікамі партыі, ушанаванне памяці адраджэнцаў партыі і перадача ў архіў дакументаў.
Адраджэнне сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі пачалося ў час «перабудовы». 2 сакавіка 1991 года Міхась Ткачоў, Алег Трусаў, Мікалай Статкевіч і шэраг іншых вядомых дзеячоў стварылі сацыял-дэмакратычную партыю.
Зміцер Кісель,Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |