10:02 02.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларуская пракуратура дапытала Ўсхопчыка?
1 сакавіка літоўская генпракуратура паведаміла, што атрымала інфармацыю: беларускія пракуроры дапыталі Ўладзімeра Ўсхопчыка. Спадар Усхопчык, паводле літоўскіх пракурораў, 13 студзеня 1991 года аддаў загад страляць па бяззбройных людзях у Вільні. Выдаць яго Беларусь адмаўляецца.
Генпракуратура Літвы сьцьвярджае: атрыманыя зьвесткі пра тое, што «ствараюцца юрыдычныя перадумовы для зьмены кваліфікацыі злачыннай дзейнасьці ў злачынства супраць чалавечнасьці і ваенныя злачынствы». У такім выпадку нябудзе дзейнічаць 20-гадовы тэрмін даўніны, які сканчаецца ў наступным годзе.
«Адказы на такія пытаньні магчымыя толькі ў канцы расьсьледаваньня, — сказаў пракурор Раландас Тыліндзіс, адказваючы на пытаньне, ці могуць вынесьці завочны прысуд па гэтай справе. — Зараз сказаць, якім будзе канчатковае рашэньне, было б няўдзячнай справай, бо пракурор зьвязаны мноствам міжнародных і літоўскіх заканадаўчых актаў, якія абавязваюць шанаваць ня толькі прэзумпцыю невінаватасьці, але і захоўваць у таямніцы дасудовае расьсьледаваньне».
Генпракуратура ў сваім паведамленьні адзначае, што допыт Усхопчыка пасьля экстрадыцыі Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ярмалавічуса — гэта адзін з найважнейшых выпадкаў, калі юрыдычнае супрацоўніцтва абяцае важкія зрухі ў справе 13 студзеня.
У пачатку студзеня 2010 году генпракуратура Беларусі даслала дакумэнт, у якім паведаміла, што ня мае намеру выдаваць Літве Ўсхопчыка і Юонене.
Беларуская генпракуратура заявіла, што «дзейнасьць падазраваных, якія кіраваліся законамі СССР, яна ацэньвае як імкненьне абараніць канстытуцыйны лад той дзяржавы і яе тэрытарыяльную цэласнасьць, і па гэтай прычыне ня можа аказаць прававую дапамогу».
МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з тым, што генпракуратура адмовілася аказаць Літве дапамогу ў расьсьледаваньні справы 13 студзеня. Літва хоча прыцягнуць да адказнасьці грамадзян Беларусі — генэрала Ўладзімeра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене. Па словах Тыліндзіса, ніякіх новых зьвестак пра Юонене не паступала.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце назвала допыт Усхопчыка ў Беларусі добрай навіной да 20-годзьдзя сьвята 11 сакавіка. «Канструктыўны палітычны дыялёг дае вынікі, і той факт, што Ўсхопчыка дапыталі і зьявіліся перадумовы для перакваліфікацыі справы так, каб па ёй ня дзейнічаў тэрмін даўніны — гэта вельмі добрая навіна, — сказаў прэс-сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіс, перадаючы словы прэзыдэнта. Паводле Бальсіса, кіраўнік краіны спадзяецца на тое, што «нарэшце ў пракуратуры зьявіцца магчымасьць cкончыць гэтую справу».
На пытаньне, ці будзе Аляксандар Лукашэнка запрошаны ў Літву на юбілей аднаўленьня незалежнасьці, Бальсіс сказаў: «Рашэньне будзе прынятае ў найбліжэйшы час». Грыбаўскайце ў свой час згадвала, што пытаньне запрашэньня Лукашэнкі на ўрачыстасьці ў Вільню будзе вырашацца, калі адбудзецца пералом у справе 13 студзеня.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |