19:57 30.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларуская апазіцыя звернецца з заявай да ўладаў у справе выбараў
Беларускія апазіцыйныя партыі і грамадскія рухі звернуцца з заявай да ўладаў у справе прэзідэнцкіх выбараў, якія мусяць адбыцца сёлета. Гаворка ў ёй ідзе пра тое, якім чынам выбары можна зрабіць "адносна справядлівымі і сумленнымі". Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін:
"Змяніць трэба не так шмат. Трэба дапусціць апазіцыю ў выбарчыя камісіі і трэба праводзіць адкрыты падлік галасоў, калі прысутныя, у тым ліку ў камісіях, прадстаўнікі апазіцыі, прысутныя журналісты, назіральнікі (як нацыянальныя, так і міжнародныя) бачаць, што лічаць галасы і зразумела, як атрымліваюцца тыя вынікі, якія аб'яўляюць. Сёння нічога гэтага няма".
Сярод партый і рухаў, якія ёсць сярод падпісантаў, лідар "Справядлівага свету" называе Партыю БНФ, кампанію "Гавары праўду", АГП, Рух "За свабоду", Беларускую хрысціянскую партыю, Беларускую партыю працоўных, Партыю "Зялёныя", жаночую партыю "Надзея", БСДП "Грамада" і шэраг іншых.
Калякін лічыць, што ўлада магла б слікаць "грамадскі дыялог" па пытанні выбараў, якія імкліва набліжаюцца, "каб публічна пагаварыць, чаму ў нас у краіне няма выбараў?". Палітык не выключае, што гэта мог бы зрабіць і ЦВК. Калі б улада адрэагавала на прапановы апазіцыі, сітуацыя была б іншая. А пакуль, кажа Сяргей Калякін, "улада, гуляючы мечанымі картамі, вырашае свае праблемы, і хоча для гэтага прыкрыцца ў тым ліку і ўдзелам у гэтым апазіцыі".
Дарэчы, такую ж па тэксце заяву апазіцыя рабіла і летась, але ўлады пакінулі яе без увагі.
Нагадаем, папярэдне прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на лістапад 2015 года.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме