02:00 07.12.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" 30 год!
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” з 30-годдзем з дня заснавання.
“ліквідацыя нацыянальнага ўціску з’яўляецца асноўнай умовай усякага здаровага і свабоднага развіцця”, што “інтэрнацыянальны рух пралетарыяту наагул магчымы толькі ў асяроддзі самастойных нацый”.
За часы незалежнасці Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) разам з Беларускай партыяй левых “Справядлівы свет” удзельнічала ў стварэнні і працы розных кааліцый — такіх як “5+”, “Сямёрка”, “Саюз левых партый” і “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы”. Абедзве партыі актыўна ўдзельнічалі ў праграме беларуска-шведскага супрацоўніцтва “Паглыблены дыялог” і працавалі над праектамі рэформаў дзеля дэмакратызацыі Беларусі, сумесна арганізоўвалі працу першага і другога Сацыяльных форумаў, якія выпрацоўвалі агульны парадак дня левых палітычных арганізацый Беларусі.
Прэзідыум БСДП у гэтую святочную дату жадае сябрам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” далейшай плённай працы, імклівага арганізацыйнага развіцця, прадстаўніцтва ў парламенце, мясцовых Саветах і органах выканаўчай улады дзеля таго, каб наша краіна стала сапраўды сацыяльна арыентаванай дзяржавай.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме