19:45 13.05.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Беларускае пытанне” стала на выбарах балючым для Грыбаўскайтэ
Хто б не стаў прэзідэнтам Літвы, палітыка Вільні да Мінска не зменіцца, лічаць палітолагі і разважаюць, хто з кандыдатаў больш “цікавы” для Беларусі.
У фінал прэзідэнцкіх выбараў у Літве, якія пройдуць 25 траўня, выйшлі дзеючы кіраўнік краіны Даля Грыбаўскайтэ і еўрадэпутат Зігмантас Балчыціс. Ці пазначана “беларускае пытанне” ў выбарчых праграмах кандыдатаў у прэзідэнты?
Па словах палітолага, прафесар Каўнаскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтаса Мажэйкіса, асобным пунктам “беларускае пытанне” не згадваецца ў выбарчых праграмах ніводнага з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Але менавіта яно стала даволі балючым для Далі Грыбаўскайтэ падчас дэбатаў.
Гінтаўтас Мажэйкіс: “Апаненты ўвесь час крытыкавалі Далю Грыбаўскайтэ за тое, што яна свой першы візіт (на пасадзе прэзідэнта – Еўрарадыё) здзейсніла ў Беларусь, а потым і запрасіла Лукашэнку ў Літву. І яна ўвесь час вымушаная была тлумачыць, што гэта ўсё здарылася да мінскіх рэпрэсій, да выбараў 2010 года. І таму, маўляў, усё было зроблена легальна і ”.
Даля Грыбаўскайтэ
Прычым, даставалася кандыдату ў прэзідэнты Грыбаўскайтэ ад апанентаў і за беларускую апазіцыю.
Гінтаўтас Мажэйкіс: “Крытыкавалі не менш яе апаненты і за “здачу” Бяляцкага. І што адносіны да беларускай апазіцыі ў яе працяглы час была нявызначанай”.
Праўда, усе кандыдаты, хто выказваў гэту крытыку ў бок Грыбаўскайтэ, не прайшлі ў другі тур. Застаўся Зігмантас Балчыціс, які і свайго апанента па “беларускім пытанні” не крытыкаваў, і сам ніякай пазіцыі па беларускім накірунку не праявіў, кажа Мажэйкіс.
Гінтаўтас Мажэйкіс: “Яго прынцып паводзінаў – згладжванне вострых вуглоў, зняцце розных напружанняў. Гэта азначае, што ён не будзе змагаром за правы дысідэнтаў, але з іншага боку – наўрад ці ён будзе падтрымліваць відавочныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі”.
Які ж з кандыдатаў больш прывабны для Беларусі? Па вялікім рахунку, разважае палітолаг Віленскага ўніверсітэта Віціс Юрконіс, ад меркавання аднаго чалавека ў такім важным пытанні .
Віціс Юрконіс:“Калі пытанне спавіць так: “Ці будзе змяняцца знешняя палітыка Літвы ў залежнасці ад таго, хто будзе – Балчыціс ці Грыбаўскайтэ?”, то напэўна – не. Можа быць, зменіцца рыторыка, але ўсе разумеюць, што сітуацыя не будзе змяняцца, бо Грыбаўскайтэ, напэўна, у другім туры пераможа”.
Зігмантас Балчыціс
І для дэмакратычнай Беларусі лепш, дадае суразмоўца Еўрарадыё, калі Грыбаўскайтэ застанецца на сваёй пасадзе. Маўляў, у яе каманда больш вопытная, і кантактаў у дэмакратычным асяродку ў іх шмат. А Бальчыціс хоць і еўрадэпутат, але займаўся фінансамі, а не знешняй палітыкай і амаль нічога не ведае пра сітуацыю ў нашай краіне.
Фактычна не сумняваецца ў перамозе Далі Грыбаўскайтэ і Гінтаўтас Мажэйкіс. А ўсё таму, што гэтым разам Літва абірае не толькі прэзідэнта, але і рашучага галоўнакамандуючага. Да гэтага прымушаюць паводзіны Расіі ва Украіне.
Гінтаўтас Мажэйкіс: “Выбары адбываюцца на фоне ярка выражанай апазіцыі Грыбаўскайтэ ў адносінах да Расіі, на фоне Майдана і ўкраінскіх падзей. Яна выйграе галасы за кошт падтрымкі Украіны і рэзкай крытыкі Пуціна”.
Па шчырасці, дзеляцца назіраннямі з Еўрарадыё літоўскія палітолагі, Зігмантас Балчыціс выглядае і праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію так, нібыта асабліва і не імкнецца перамагчы. Такое ўражанне, прызнае Гінтаўтас Мажэйкіс, што Балчыціс прыняў ролю “тэхнічнага” кандыдата, задача якога падыграць свайму апаненту.
Фота:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме