00:45 16.07.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларускія апазіцыйныя структуры: крытэры ацэнкі іх дзейнасці
Мэтай гэтага артыкула з’яўляецца вылучэнне аб’ектыўных крытэраў, якія ва ўмовах віртуалізацыі апазіцыйнай палітыкі дазволілі б вызначыць рэальную вагу той ці іншай палітычнай структуры незалежна ад віду яе існавання (афіцыйна зарэгістраваная партыя, “аргкамітэт” палітычнай партыі альбо НДА, якая ставіць у асноўным палітычныя мэты).
У артыкуле былі ўзняты дзве праблемы: 1) легітымнасці “аргкамітэтаў” сярод афіцыйна зарэгістраваных палітычных суб’ектаў і 2) спекуляцыі некаторымі “аргкамітэтамі” сваім становішчам.
Гэтыя праблемы спароджаны ў першую чаргу тым, што панятак “беларуская палітыка” можна ўжываць умоўна, бо рэальная палітыка як з’ява не ўласцівая аўтарытарнаму рэжыму, і галоўным палітыкам тут выступае сам “правадыр”, які трымае на задворках усіх астатніх палітычных актараў.
Мэтай гэтага артыкула з’яўляецца вылучэнне аб’ектыўных крытэраў, якія ва ўмовах віртуалізацыі апазіцыйнай палітыкі дазволілі б вызначыць рэальную вагу той ці іншай палітычнай структуры незалежна ад віду яе існавання (афіцыйна зарэгістраваная партыя, “аргкамітэт” палітычнай партыі альбо НДА, якая ставіць у асноўным палітычныя мэты).
Гэтыя крытэры могуць дапамагчы пазбегнуць карупцыі ўнутры разнастайных палітычных груповак, калі сродкі ідуць на падтрымку дабрабыту і амбіцыяў асобных палітыкаў і набліжаных да іх людзей, а не на падтрымку дзейнасці палітычных структур.
Мы прапануем таксама абмеркаваць гэтую праблему ў звязцы з праблемай “канапных” партый, калі “аргкамітэты” аказваюцца нават больш актыўнымі, чым некаторыя з фармальна зарэгістраваных партый. Сюды таксама неабходна аднесці і феномен некаторых палітызаваных НДА. Да палітызаваных НДА ў першую чаргу можна аднесці афіцыйна зарэгістраваны “Рух за Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. Калі меркаваць па дыскусіях у прэсе і заявах некаторых палітыкаў (да прыкладу, выказванні Баршчэўскага і Івашкевіча ў газеце “Наша Ніва”), гэты рух мае сваёй мэтай вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на пасаду прэзідэнта і з’яўляецца асноўнай прычынай адтоку актывістаў ПБНФ ад партыі і далучэння іх да гэтага руху (часта гэтыя актывісты “сядзяць на двух крэслах”, ствараючы апазіцыю кіраўніцтву ПБНФ).
У выпадку з афіцыйна зарэгістраванымі палітычнымі партыямі выяўляецца праблема рэальнасці іх існавання. Гэта ў першую чаргу тычыцца дзейнасці праўладных палітычных партый, але ж таксама і некаторых “канапных” апазіцыйных. Такія партыі існуюць у асноўным толькі на паперы, але Міністэрства юстыцыі (значыць, у першую чаргу Адміністрацыя прэзідэнта) не спяшаецца прымаць рашэнне аб ліквідацыі той ці іншай партыі па фармальных прычынах.
У той жа самы час некаторыя існуючыя “аргкамітэты” палітычных партый, якія збольшага выконваюць патрабаванні МЮ, не рэгіструюць у якасці юрыдычных асобаў, суб’ектаў палітыкі па выключна палітычных прычынах (абгрунтаванні адмовы ў рэгістрацыі з’яўляюцца надуманымі).
Вялікая колькасць “аргкамітэтаў” сярод разнастайных палітычных партый (да прыкладу, «аргкамітэт» Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), «аргкамітэт» Беларускай партыі жанчын «Надзея», «аргкамітэт» Беларускай партыі працы, «аргкамітэт» Партыі свабоды і прагрэсу, «аргкамітэт» Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і г.д.) звязана ў першую чаргу з адсутнасцю рэальнага палітычнага працэсу. Калі партыі адсунутыя ўбок ад механізму прыняцця рашэнняў і ўплыву на ход тых ці іншых падзеяў у краіне, пачынае адбывацца “палітычная гульня” ў сектары, які ўяўляе сабой альтэрнатыву дзеючай уладзе. Такая “палітычная гульня” не рэгулюецца ніякімі правіламі, што мы і бачым на прыкладзе “аргкамітэтаў”, якія то знікаюць, то з’яўляюца зноў, прытым вельмі часта толькі ў сувязі з неабходнасцю рэалізаваць тыя ці іншыя праекты для атрымання фінансавых рэсурсаў. Акрамя таго, у “аргкамітэтах” дэ-факта і дэ-юрэ ўсе сябры бяспраўныя і не могуць скардзіцца ў тыя ці іншыя органы (скажам, у выпадку выключэння з “аргкамітэта”).
У выпадку, калі партыі дапушчаныя ў парламент, з’яўляюцца суб’ектамі палітычнай сістэмы і ідзе змаганне паміж рознымі ідэалогіямі і платформамі, фантомы кшталту партыйных “аргкамітэтаў” знікаюць. Тады вага партыі можа быць вызначана вельмі проста - колькасцю людзей, якія аддалі за яе галасы на выбарах.
У межах гэтага артыкула мы прапануем свае крытэры ацэнкі дзейнасці “аргкамітэтаў”. Гэта дазволіць паўнапраўным суб’ектам апазіцыйнага палітычнага руху (і перш за ўсё афіцыйна зарэгістраваным палітычным партыям) больш уважліва сачыць за дзейнасцю разнастайных палітычных “аргкамітэтаў”, якія прэтэндуюць на ўваходжанне ў склад апазіцыйных палітычных кааліцый з роўным правам голасу.
Ігар Барысаў, Яўген Фурсееў
Ігар Барысаў - старшыня партыйнай камісіі па асноўных каштоўнасцях, сябар ЦК БСДП, магістр палітычных навук.
Яўген Фурсееў - магістр палітычных навук, сябар камісіі БСДП па асноўных каштоўнасцях, выкладчык ЕГУ.
Цалкам артыкул размешчаны па адрасе
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме