10:01 26.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Беларусь ў рэйтынгу дабрабыту абышла Расею і Ўкраіну
Сёньня дасьледчы інстытут міжнароднай інвэстыцыйнай групыапублікаваў штогадовы рэйтынг дабрабыту, у якім ацэненая сытуацыя ў 100 краінах, дзе жыве 90 працэнтаў насельніцтва нашай плянэты. У аснову рэйтынгу пакладзенае спэцыфічнае вызначэньне дабрабыту, у якім эканамічныя фактары спалучаюцца з вымярэньнем шчасьця і якасьцю жыцьця.
Паводле рэйтынгу, найбольшы дабрабыт назіраецца ў Паўночнай Эўропе: на чале сьпісу стаяць Нарвэгія, Данія і Фінляндыя. Сярод іншых лідэраў – Аўстралія (4), Новая Зэляндыя (5), Швэцыя (6). Злучаныя Штаты займаюць 10-е месца. Эўрапейскія краіны займаюць 13 пазыцыяў у першай дваццатцы.
Найбольш населеныя краіны сьвету ня могуць пахваліцца дабрабытам. Сярод краінаў з насельніцтвам больш за 125 мільёнаў толькі ЗША трапілі ў першую дзясятку. З чатырох найбольш населеных краінаў, дзе жыве 40% насельніцтва Зямлі, толькі Бразылія (45) трапіла ў верхнюю палову сьпісу. Кітай займае 58-е, Расея – 63-е, Індыя – 88-е месца.
Беларусь у рэйтынгу дабрабыту сёлета заняла 54-е месца – найвышэйшае за ўсю гісторыю рэйтынгу, які складаецца ад 2007 году – упершыню абышоўшы сваіх суседзяў Рассею (63-е) і Ўкраіну (69-я). Іншыя суседзі - Літва 42-я, Латвія 47-я, Польшча на 29 мейсцы.
Замыкаюць рэйтынг Пакістан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Этыёпія, Нігерыя і Зімбабвэ.
Парамэтры, зь якіх складаецца агульная ацэнка ў рэйтынгу:
Эканоміка – Стабільныя эканамічныя сыстэмы павышаюць даход на душу насельніцтва і забясьпечваюць агульны дабрабыт.
Прадпрымальніцтва – Моцны прадпрымальніцкі клімат, у якім грамадзяне могуць разьвіваць новыя ідэі і магчымасьці для паляпшэньня жыцьця, спрыяе росту даходаў і дабрабыту.
Кіраваньне – У добра кіраваных грамадзтвах назіраецца эканамічны рост і дабрабыт грамадзянаў.
Адукацыя – Адукацыя – нарожны камень пасьпяховых грамадзтваў.
Здароўе – Моцная інфраструктура аховы здароўя, пры якой грамадзяне маюць добрае фізычнае і разумовае здароўе, спрыяе павышэньню даходаў і дабрабыту.
Бясьпека – Грамадзтвы, дзе існуюць пагрозы грамадзкай і асабістай бясьпецы, ня могуць забясьпечыць рост даходаў і дабрабыту.
Асабістыя свабоды – Калі грамадзяне карыстаюцца правамі на свабоду слова, веры, асацыяцыяў і асабістай самастойнасьці ў грамадзтве, дзе шануецца разнастайнасьць, у іх краіне назіраюцца вышэйшыя даходы і сацыяльны дабрабыт.
Сацыяльны капітал – Сацыяльныя сувязі і злучанасьць, якія існуюць у грамадзтве, калі людзі давяраюць адно аднаму, мае непасрэдны ўплыў на дабрабыт у краіне.
Беларусь пры агульным 54-м месцы у катэгорыях “Адукацыя” і “Сацыяльны капітал” заняла 23-е месца, у катэгорыі “Кіраваньне” - 104-е.
Радыё Свабода
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |