09:45 26.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Белаазёрскія актывісты прыбралі зону адпачынку
Зона адпачынку на возеры Белае, што каля Белаазёрска, прыведзена ў парадак пасля купальнага сезону. Гэтая жывапісная зона адпачынку карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Берасцейскай вобласці. Тым не менш адпачывальнікі наракаюць на якасць вады ды іншыя недахопы:
- Вада квітнее, не зусім абсталяваная зона адпачынку. Там ёсць адзін пляж, але нікога няма ў асноўным з-за таго, што брудная вада. Там нават пах нейкі ёсць.
- Я вельмі люблю гэтае возера, я вырасла на ім, але мне ўжо некамфортна. Было вельмі брудна, за гэтыя два тыдні больш-менш прыбралі. Людзі пакідаюць пластыкавыя бутэлькі, паперу, бачна распальваюць вогнішча і ўсё, што ў іх засталося пасля іх сабантуяў, усё гэта засталося на месцы.
Паводле прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, мясцовыя актывісты кампаніі трымаюць месца адпачынку на кантролі. Нярэдка выходзяць на суботнікі самі і нагадваюць уладам аб неабходнасці трымаць гэтае месца ў парадку. На якасць вады ў будучым купальным сезоне таксама будзе звернутая ўвага.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |