12:30 22.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Бабруйскія актывісты БСДП (Грамады) запрашаюць на мерапрыемства да Дня Волі 25 сакавіка
Бабруйскі гісторык Станіслаў Кавалеўскі раскажа пра ролю Бабруйска ў заснаванні Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прэзентуе гістарычныя фота тых падзей. Таксама будзе паказаны дакументальны фільм пра гісторыю ўтварэння БНР. У канцы мерапрыемства плануецца правядзенне віктарыны.
“Гэта славуты дзень у гісторыі Беларусі. Без заснавання БНР не было б БССР і цяперашняй Беларусі. На мерапрыемстве я падрабязна спынюся на апісанні падзей, якія былі звязаныя з прыняццем ІІІ Устаўной граматы. Уваход для ўсіх ахвотных вольны. Сардэчна запрашаем дакрануцца да нашай гісторыі”, - гаворыць Станіслаў Кавалеўскі.
Сустрэча адбудзецца 22 сакавіка ў 18-00. Месца правядзення мерапрыемства неабходна ўдакладніць па пазначаных ніжэй тэлефонах.
Дазнацца пра месца правядзенне мерапрыемства можна па тэлефонах 8 033 694 42 61 (Станіслаў Кавалеўскі) і 8 029 665 07 92 (Юрый Грынявецкі).
Прэс-служба сяброў БСДП (Грамады) г. Бабруйска
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |