10:17 09.06.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БСДП вынеслі папярэджанне за «абразлівыя выявы дзяржаўнага сцяга»

8 чэрвеня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі.

Прычынай сталі ілюстрацыі Уладзіміра Цэслера, якія былі змешчаныя ў трэцім нумары партыйнага часопіса «Пазіцыя».

Мінюст палічыў, што пэўныя ілюстрацыі з’яўляюцца абразлівымі ў дачыненні да дзяржаўных сцяга і герба.

«Гэта сведчыць аб яўнай непавазе БСДП да дзяржаўных сімвалаў Беларусі, а таксама прапагандуе негатыўнае стаўленне да іх, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў Закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства.

Цяпер БСДП мусіць «прыняць комплекс мер па ліквідацыі вышэйзгаданых парушэнняў заканадаўства і свайго статута». Пра зробленую працу яны мусяць праінфармаваць Мінюст да 11 чэрвеня. Калі ніякіх зменаў не адбудзецца, то партыі спачатку пагражаюць прыпыненнем дзейнасці, а потым і ліквідацыяй.



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме